25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты дзень беларусы штогод ладзяць урачыстасці. Сёлета з нагоды Дня Волі ў розных гарадах свету пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Зрабілі для Вас падборку з раскладам святочных імпрэзаў, каб вы маглі годна адзначыць найвялікшае нацыянальнае свята ў сваім горадзе.
На жаль, пасля падзей 2020 года у Беларусі гэтае свята адзначаць публічна стала немагчыма, але з многіх урачыстых імпрэзаў у замежжы будзе весціся анлайн-трансляцыя, таму далучыцца да святкавання можна з любой кропкі свету. Выбірайце мерапрыемемства па густу і глядзіце!
Анлайн-святкаванне Дня Волі
Каманда БНР100 ладзіць вялікае анлайн-мерапрыемства, каб адсвяткаваць Дзень Волі разам з роднымі, сябрамі і блізкімі. Для гэтага запланаваная трансляцыя на YouTube-канале «Годна» — усё пачнецца а 19:00 па Мінску. Ужо зараз можна зайсці на ютуб і паставіць сабе нагадванне, каб не прапусціць.
Дата: 25 сакавіка
Час: 19:00 па Мінску
Месца: анлайн
Анлайн-святкаванне будзе складацца з двух блокаў: музычны і інфармацыйны. Арганізатары назвалі гурты, якія будуць выступаць. Гэта вядомыя беларускія гурты розных стыляў, якія рэдка можна ўбачыць на адной сцэне:
- J:МОРС
- NAVIBAND
- DLINA VOLNY
- DZIECIUKI
- NOCHY
- VOLSKI
Весці анлайн-мерапрыемства будуць Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка і Дзяніс Дудзінскі — тэлевядоўца і шоўмен. Разам з гасцямі ды музыкамі яны створаць для нас сапраўды ўрачысты і святочны вечар, дзе кожны і кожная змогуць бяспечна прыняць удзел, задаць пытанні ды павіншаваць са святам.
Вялікабрытанія
Лондан
Дзень Волі ў Лондане
У суботу, 23 сакавіка, беларусы Лондана святкуюць Дзень Волі.
Дата: 23 сакавікаЧас: 14.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом, 52 Penn Road, Лондан
Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі запрашае адзначыць 106-я угодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Магчымы і анлайн-удзел праз зум па спасылцы.
Грузія
Тбілісі
Гістарычны клуб да Дня Волі ў Тбілісі
У суботу, 23 сакавіка, у Тбілісі — новая сустрэча беларускага гістарычнага клуба, прысвечаная 106-м угодкам абвяшчэння БНР.
Дата: 23 сакавіка
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі
Падчас сустрэчы вы:
зазірнеце ў лёсы тых, чый подпіс стаіць пад дакументам беларускай дзяржаўнасці
даведаецеся, якое значэнне мела Трэцяя устаўная грамата для жыцця і змагання гэтых беларусаў
паразважаеце, чым натхняліся змагары пачатку ХХ стагоддзя.
Таксама абяцаюць прэзентацыю праекта «Шляхамі БНР», які будзе ладзіць журналіст, гісторык і актывіст з Батумі Андрэй Мялешка.
Дзень Волі ў Тбілісі
У панядзелак, 25 сакавіка, беларусы Тбілісі таксама адзначаюць Дзень Волі святочнай акцыяй.
Дата: 25 сакавіка
Час: 19.30 (час мясцовы)
Месца: ля Парлямента Грузіі, 8 Shota Rustaveli Ave, Тбілісі
ЗША
Н'ю-Ёрк
Дзень Волі ў Н'ю-Ёрку
24 сакавіка ў Н'ю-Ёрку ў грамадскай залі сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца святкаванне Дня Волі.
У праграме: афіцыйная частка з гістарычным дакладам і выступамі гасцей, святочны абед і музычны канцэрт ад The Kozak Family Trio.
Царкоўная літургія пачнецца ў 10:00.
Дата: 24 сакавіка
Час: 12.00
Адрас: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, New York
Філадэльфія
Дзень Волі ў Філадэльфіі
У суботу, 23 сакавіка, беларусы Філадэльфіі святкуюць Дзень Волі!
Дата: 23 сакавіка
Час: з 16:00 да 22:00 (час мясцовы)
Месца: Associated Polish Home — Dom Polski, 9150 Academy Rd, Philadelphia
Рыхтуюць музыку, гульнi і інтэрактыўныя станцыi, а таксама бар і розныя прысмакі. І, вядома, дабрачынны аўкцыён.
Літва
Вільня
Дзень Волі ў Вільні 24-25 сакавіка!
24-25 сакавіка далучайцеся да святкавання Дня Волі ў Вільні!
24 сакавіка
12:00-13:30 — Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі.
13:30 — 18:00 — Вольны бчб-аўтапрабег Вільня—Каўнас—Вільня:
— 13:30-14:00 — збор аўто і пасажыраў на пл. В. Кудзіркі
— 14:00 — старт аўтапрабега
— 16:00 — наведванне магілы Дуж-Душэўскага
— 18:00 — вяртанне ў Вільню.
14:00-16:00 – Прэзентацыя карты БНР «Шляхамi БНР» у Карчма 1863
17:00-19:00 – Канцэрт Андруся Такінданга і Яўгена Курыльчыка + міні-кірмаш з нацсымболікай у Музеі ім. Луцкевіча
19:00 — Канцэрт, прысвечаны Дню Волі з удзелам беларускіх музыкаў у Замку (Naka, Антон Маслыка і Святлана Ярміліна і інш.)
25 сакавіка
9:00 — Акцыя памяці. Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.
10:00 — Вольны бчб-аўтапрабег ад могілак Расу да будынка Сейма Літоўскай Рэспублікі.
12:00 – Экскурсія-шпацыр «Віленскія адрасы дзеячоў БНР». Рэгістрацыя.
16:00 — Круглы стол Рады БНР у Вільні з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятывау і журналістаў. Рэгістрацыя.
18:00 — Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы.
18:30 — Святочны марш, прысвечаны Дню Волі (старт з Лукішскай плошчы)
19:15 — Канцэрт Вольнага хора ў Рэфармацкай царкве.
Адкрыццё выставы: «Кабыляцкая гара: Месца памяці і смутку» ў Вільні
25 сакавіка ў 16:00 адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай аднаму з месцаў масавых расстрэлаў у часы Сталінскага перыяду на тэрыторыі Беларусі. Падрабязнасці па спасылцы.
Андрусь Такінданг і Яўген Курыльчык з канцэртам да Дня Волі ў Вільні
У нядзелю, 24 сакавіка, Андрусь Такінданг і Яўген Курыльчык граюць у Вільні канцэрт да Дня Волі.
Дата: 24 сакавікаЧас: 17.00 (час мясцовы)
Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня
NaviBand да Дня Волі ў Вільні
У нядзелю, 24 сакавіка, NaviBand граюць у Вільні святочны канцэрт, прысвечаны Дню Волi.
Дата: 24 сакавіка
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: Paviljonas, Pylimo g. 21B, Вільня
Латвія
Рыга
Насустрач Дню Волі: сустрэча з Уладзімірам Арловым у Рызе
У суботу, 23 сакавіка, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Фонд «Камунікат» запрашаюць беларусаў Рыгі на сустрэчу з Уладзімірам Арловым, літаратарам і папулярызатарам айчыннай гісторыі.
Дата: 23 сакавіка
Час: 14.30 (час мясцовы)
Месца: Slokas iela 37, Рыга
Галоўны фокус сустрэчы будзе скіраваны на гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Таксама спадар Уладзімір прадставіць публіцы свае кнігі «Імёны Свабоды», «Незалежнасць — гэта...», «Айчына» і іншыя выданні. Музычнае аздабленне сустрэчы забяспечыць Раман Арлоў, а ў ролі вядоўцы выступіць кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
Польшча
Беласток
Дзень Волі ў Беластоку!
Беларускі Хаб «Новая Зямля» запршае ўсіх жадаючых адсвяткаваць Дзень Волі разам.
Дата: 23-25 сакавіка
Час і месца глядзіце ў афішы.
Варшава
Вечарына да Дня Волі ў Варшаве
У суботу, 23 сакавіка, у Беларускім Доме святкуюць Дзень Волі.
Дата: 23 сакавіка
Час: 13.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава
У праграме святкавання:
Лекцыя Зянона Пазняка «106-я гадавіна незалежнасці БНР. Гістарычная роля і значэнне».
Госці даведаюцца пра гісторыю Дня Волі і яго значэнне для незалежнасці Беларусі і беларусаў.
Музычна-паэтычная вечарына з удзелам гурта беларускіх традыцыйных спеваў «Гаёўкі», дудара Пятро Марчанкі, Змітра Бартосіка, Таццяны Карпіловіч, Юстыны Карпіловіч, Геральда Бартосіка і іншых музыкаў.
Дзень Волі ў Варшаве
У нядзелю, 24 сакавіка, беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі.
Дата: 24 сакавіка
Час: з 14.00 да 19.00 (час мясцовы)
Месца: Plac Trzy Krzyża — Plac Zamkowy, Варшава
Святкаванне пачнецца ў 14:00 на Plac Trzy Krzyża.
Тут адбудзецца мітынг з удзелам беларускіх, польскіх, украінскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў. Пасля стартуе марш да помніка Мікалаю Каперніку — традыцыйнага месца правядзення штотыднёвых беларускіх акцый.
Фінальнай жа кропкай падзеі стане вялікі вечаровы канцэрт на пляцы Замковым з удзелам вядомых беларускіх артыстаў.
Сярод музыкаў, якія прымуць удзел у святкаванні — Dzieciuki, Піт Паўлаў, Atesta.
Гданьск
Дзень Волі ў Гданьску
У нядзелю і панядзелак, 24 і 25 сакавіка, беларусы Гданьска святкуюць Дзень Волі.
Дата: 24 і 25 сакавіка
Месца: Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, pl. Solidarności 1, Гданьск
Што ў праграме? Глядзіце тут.
Кракаў
Паэтычная вечарына да Дня Волі ў Кракаве
У суботу, 23 сакавіка, у Кракаве ладзяць паэтычную вечарыну да Дня Волі.
Дата: 23 сакавіка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў
Калі жадаеце выступіць са сваімі вершамі, рэгіструйцеся па спасылцы.
Таксама будзе адкрыты мікрафон для тых, хто жадае зачытаць вершы беларускіх паэтаў.
Лодзь
Дзень Волі ў Лодзі
У нядзелю, 24 сакавіка, беларускі палітычны клуб у Лодзі кліча на ўрачыстае шэсце-мітынг, прысвечанае 106-й гадавіне абвяшчэння БНР.
Дата: 24 сакавіка
Час: 12.00 (час мясцовы)
Месца збору: Piotrkowska 155 (пляцоўка паміж «Старбаксам» і алеяй Міцкевіча), Лодзь
Рушаць да плошчы Вольнасці.
Бярыце сцягі і далучайцеся!
Познань
Дзень Волі ў Познані
У нядзелю, 24 сакавіка, беларусы Познані святкуюць Дзень Волі!
Дата: 24 сакавіка
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца збору: plac Wolności, Познань
Суполка Беларусаў Познані запрашае ўшанаваць прагненне беларускага народа да незалежнасці шэсцем ад пляца Вольнасці да пляца Адама Міцкевіча, дзе адбудзецца святочны мітынг-канцэрт.
Уроцлаў
Дзень Волі ва Уроцлаве
У панядзелак, 25 сакавіка, беларусы Уроцлава святкуюць Дзень Волі!
Дата: 25 сакавіка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца збору: Plac Wolności, Уроцлаў
Ладзяць святочнае шэсце ад Plac Wolności да Рынкавай плошчы, дзе адбудзецца мітынг. ⠀
Чэхія
Прага
Дзень Волі ў Празе
25 сакавіка, у панядзелак, беларусы Прагі адзначаюць Дзень Волі ўскладаннем кветак на магілы прэзідэнтаў БНР і іншых беларусаў, пахаваных на Ольшанскіх могілках.
Дата: 25 сакавіка
Час: 11.00 (час мясцовы)
Месца збору: ля царквы на Ольшанскіх могілках, Vinohradská 1835/153, Жыжкаў, Прага