Сустрэча са старшынёй Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам і загадчыкам аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі Змітром Яцкевічам адбудзецца 30 красавіка ў Горках.
Сустрэча прысвечаная абмеркаванню гісторыка-культурнай спадчыны Горацкага раёну і праблемам яе захавання. Імпрэза будзе ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Калі: 30 красавіка, 11.00
Дзе: Раённы Дом рамёстваў (Горкі, завулак Леніна, 1).