Канцэрты-сустрэчы з вядомымі літаратарамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком адбудуцца ў Дзень ведаў (1 верасня) на Лагойшчыне.
Спачатку творчы тандэм прыме СШ в. Гасцілавічы Лагойскага раёну Мінскай вобласці. Пачатак у 11.00.
Далей сваю асвету літаратары панясуць у СШ в. Юркавічы Лагойскага раёну Мінскай вобласці, і распачнецца сустрэча ў 13.00.
Канцэрты-сустрэчы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”