Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правялі два ўрокі ведаў на Лагойшчыне ў сярэдняй школе вёскі Гасцілавічы і Юркавіцкай СШ 1 верасня.
Сваімі ўражаннямі ад выступленняў падзяліўся паэт і бард, намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін: “Асабіста мяне выступленне ў Дзень ведаў асабліва хвалюе. Я міжволі вяртаюся ў сваю маладосць, калі пасля заканчэння ГДУ шэсць гадоў настаўнічаў у палескай глыбінцы… Мая памяць дагэтуль захавала ўрачыста-ўзнёслы настрой тых часоў. Гэткі ж настрой у пачатку новага навучальнага году мы пастараліся стварыць вучням і настаўнікам Гасцілавіцкай і Юркавіцкай школ. Мы гаварылі аб духоўных набытках нашай Бацькаўшчыны, якія ў спадчыну беларусам пакінулі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. І заклікалі юных слухачоў “Быць беларусамі!” кожную хвіліну, кожны дзень, усё жыццё…”
Сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
На здымках: 1. Здымак на памяць з настаўнікамі і вучнямі Гасцілавіцкай СШ.
2. Эдурад Акулін: ”Янка Купала – код нашай нацыянальнай неўміручасці…”
3. Л.Дранько-Майсюк: “Толькі зойдзе ў хату госць…”