Беларускі гурт «Botanic project» парадаваў аматараў рэгі вялікім канцэртам у Вільні. Батанікі прэзентавалі свой новы альбом «Музыка сфер» 7 кастрычніка ў клубе Pavilionаs.
Канцэрт прайшоў у найлепшых традыцыях рэгі — з танцамі пад новыя песні і старыя, любімыя хіты батанікаў, смачнымі напоямі ды шчырымі гутаркамі — атмасферна і душэўна.
Фота Яўгена Ерчака, budzma.org