• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.01.2018 | Культура

“Гарачы фэст” сагрэў магілёўцаў падчас студзеньскіх маразоў

— Гарачы фэст — гэта як “Дранiк-фэст”, толькі без дранікаў і з глінтвейнам, — распавядае ўдзельніца свята Ганна. — Ды і людзей менш, і, трэба сказаць, так значна ўтульней.

Людзей на “гарачым фэсце”, які адбыўся 27 студзеня на этна-хутары “Зялёны гай” у Магілёве, было сапраўды значна менш, чым звычайна бывае на гарадскіх святах. Арганізатары (магілёўскі “Цэнтр гарадскіх ініцыятыў” і аб’яднанне “Шчыра майстэрня”) прызнаюцца: пабаяліся, што калі людзей прыйдзе зашмат, то чэргі знішчаць усю атмасферу, і нават адкрылі папярэднюю рэгістрацыю ўдзельнікаў. Тым не менш пра фэст трубілі ўсе сацсеткi, так што, будзем лічыць, усе ахвочыя прабавіць утульны суботні вечар за зімовымі забавамі пад куфлік глінтвейну на свята ўсё-такі трапілі.

Гасцей сустракаў беларускі Дзед Мароз Зюзя. Сфатаграфаваўшыся з ім, мiнакi ішлі ўдзельнічаць у зімовых забавах, катацца на санках, смакаваць беларускую ежу (печаныя яблыкі, бліны з салам і, вядома ж, шашлык), піць гарачыя грог ці глінтвейн. Нягледзячы на ​​тое, што глінтвейн каштаваў 1 р. за шклянку, п’яных зусім не было: людзі ішлі дзеля свята, а алкаголь проста стаў прыемным дадаткам. Ну а тых, хто да алкаголю абыякавы, бясплатна частавалі смачнай гарбатай.

Знайсці сабе забаву па душы змог кожны: акрамя вулічных конкурсаў можна было ўзяць удзел у майстар-класах ад магілёўскіх рамеснікаў, паслухаць народных выканаўцаў, паглядзець кіно, павадзіць карагоды і проста выдатна прабавіць час з сябрамі і сям’ёй.

— Такіх мерапрыемстваў вельмі не хапае нашаму гораду, — лічыць адна з аўтарак праекта, журналістка Аліна Скрабунова. — Мне здаецца, “Гарачы фэст” мог бы стаць выдатнай альтэрнатывай афіцыйным святам.

 

Iра Тонева, Марыя Гілёва


Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога

Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Літрадыё вярнулася

Раней гэта быў вялізны архіў пісьменніцкіх галасоў, пісьменнікі і пісьменніцы чыталі там свае творы. А зараз мы пашырыліся, —...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип