23 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося ўрачыстае мерапрыемства Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, прымеркаванае да ўключэння мастацтва беларускай выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, піша Белта.
Крыніца: t.me/artchannel_nam
Рашэнне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва было прынята 4 снежня.
«Тое, што мы можам паказаць на міжнародным узроўні і перадаць сваім унукам, і з’яўляецца нематэрыяльнай духоўнай спадчынай... Гэта прадмет гонару, нашай самабытнасці», — адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Падчас мерапрыемства беларускім майстрам уручылі сертыфікат аб уключэнні выцінанкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Таксама, у рамках мерапрыемства была адкрыта выстава «Беларуская выцінанка», на якой прадстаўлены лепшыя ўзоры традыцыйнага беларускага мастацтва выразання з паперы.
Крыніца: t.me/artchannel_nam
А мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці прадэманстравалі калекцыю «Вырай», створаную дызайнерам Кацярынай Герасіменка па матывах выцінанак мастачкі Лізаветы Чырвонцавай.
Чытайце яшчэ:
Беларуская выцінанка — у Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Што гэта значыць?