Шэраг творчых сустрэч з удзелам Глеба Лабадзенкі і Яўгена Валошына пройдзе па Беларусі на працягу траўня.
12 траўня творцы завітаюць у СШ№13 г.Мінска і распачнуць выступ у 8.30. Школа знаходзіцца па адрасе: вул. Адзінцова, 32
У вёскі Дзешчанка Уздзенскага раёну Мінскай вобласці творчая сустрэча пачнеца а 10-й гадзіне.
А 14-й пачуць выступоўцаў можна будзе ў Мінску, у будынку ліцэя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які знаходзіцца па адрасе: вул. Ульянаўская, 8.
13 траўня творчы тандэм наведае СШ№20 у 9.00, а ў 14.00 СШ№ 21 г. Воршы Віцебскай вобласці.
У СШ в.Якаўлевічы, Аршанскага раёну маладыя таленты зазірнуць у 11.00
Выступ у Медыцынскім каледжы г.Воршы распачнецца ў 16.00. Каледж знаходзіцца па адрасе: вул.Леніна, 195
14 траўня Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын выступяць перад мінскімі школьнікамі СШ №162, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Герасіменка, 10. Пачатак аб 11-й.
Творчыя сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».