Днямі ў сярэдняй школе № 4 г. Горкі адбылася сустрэча з пісьменніцай, сябрам СБП Лідзіяй Андрэевай (Мініч). Вучні падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю па паэтычных творах сваёй зямлячкі.
Школьнікі спрабуюць сябе ў даследчыцкай дзейнасці — ужо напісаная работа “Тэматычная разнастайнасць лірыкі Лідзіі Андрэевай”, у працэсе падрыхтоўкі яшчэ два даклады, прысвечаных творчасці гэтай аўтаркі.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП, lit-bel.org