• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.09.2023 | Афіша Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 16-17 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восеньскі салон у Мінску, Кангрэс беларускай культуры ў Варшаве, выстава пра Алеся Бяляцкага ў Берліне — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ!


Мінск

Восеньскі салон у Мінску

Чарговы «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» праходзіць у Палацы мастацтваў. 

sawik-salon
Праца мастачкі Таццяны Савік. Фота: facebook/osenniysalonbgpb 

Работы на выставу мог прынесці любы творца адпаведнага ўзросту, аднак для ўдзелу трэба было прайсці адбор прафесійнага журы. Сёлета ў экспазіцыі можна ўбачыць творы 220 маладых беларускіх мастакоў. Гэта жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, вырабы дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыі.

Польшча

Варшава

Паказ фільма «Мара»

16 верасня ў Варшаве ў межах форуму HER Docs пакажуць фільм Сашы Кулак «Мара». 

Kulak-Mara
Фота: kinoart.ru

Гэта стужка існуе на скрыжаванні палітычнага арт-перфомансу, уедлівага дакументальнага рэпартажу, жалобнай праваабарончай публіцыстыкі і змрочнага філасофскага эсэ. Але калі казаць больш ёміста — гэта наіўная казка пра жаданне перамен, якая менш чым за гадзіну ператвараецца ў фільм жахаў пра масавы гвалт і катаванні. Такую ж трансфармацыю перажыло і беларускае грамадства за апошнія тры гады.

Канцэрт Сяргея Пукста

У суботу, 16 верасня, у клубе «Scena CHMIELNA» грае свой першы варшаўскі канцэрт Сяргей Пукст.

Pukst
Фота: voolchitza.livejournal.com

Энцыклапедычны эксцэнтрык, патомны кампазітар, энэргічны і рознабаковы наватар, парадаксальны канцэптуалізатар, постэстэт і «некрасюррэаліст»: схільнасць да інтэлектуалізацыі і вобразы, якія ўвесь час змяняюцца, робяць яго сапраўдным трыкстэрам. Але не выключам, што на канцэрце музыка расчуліцца і захопіць з сабой свайго рамантычнага альтэр-эга Георгія Дабро.

Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

16 і 17 верасня ў Варшаве пройдзе ўнікальная падзея, на якой збяруцца творцы і эксперты з усяго свету. 

Kangres

Вядома, што на Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі прыедуць больш як 250 творцаў і экспертаў. Усе яны будуць размаўляць пра беларускую культуру за мяжой і шляхі яе развіцця. На кангрэсе пройдуць круглыя сталы і дыскусіі, удзельнікамі якіх стануць вядомыя пісьменнікі, мастакі, куратары, музыкі, выдаўцы і культурныя менеджары.

Кракаў

Лекцыя Андрэя Бандарэнкі «САРМАТЫЗМ. Культура і штодзённае жыццё шляхты Рэчы Паспалітай XVI-XVIII стагоддзяў»

У суботу, 16 верасня, беларусаў Кракава запрашаюць на цікавую лекцыю-размову пра пра традыцыi i жыццёвы уклад нашых продкаў.

Sarmacki-mit
Фота: polityka.pl

Як выхоўваліся і чаму вучыліся шляхецкія дзеці? Як, калі і з кім прадстаўнікі шляхты бралі шлюб? А дзе жылі, што елі, як апраналіся і... паміралі нашы продкі? Пра гэта і не толькі даведаемся на лекцыі. 

Уроцлаў

Дзень адчыненых дзвярэй Беларускай школкі

У суботу, 16 верасня, Беларуская школка ва Уроцлаве ладзіць Дзень адчыненых дзвярэй. 

Belaruskaja-shkolka

Дзеткі і іх бацькі змогуць пазнаёміцца з выкладчыкамі і вучнямі, паўдзельнічаць у розных забавах і пры жаданні запісацца на заняткі. Навучанне ў школе — бясплатнае!

Германія

Берлін

Выстава пра Алеся Бяляцкага

У Берліне 7 верасня у Інстытуце Пілецкага адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай дзейнасці Алеся Бяляцкага. 

Bialacki-wystawa
Фота: racyja.com

Праект расказвае пра жыццёвы шлях лаўрэата Нобелеўскай прэміі, яго высілкі для развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і барацьбу за правы чалавека. 

Грузія

Тбілісі

Ураджайны кірмаш

У нядзелю, 17 верасня, беларусаў Тбілісі запрашаюць на маркет, дзе можна будзе набыць упрыгожванні ручной працы, арт-паштоўкі, касметычныя эка-сродкі і мыла, дызайнерскае адзенне, вязаныя цацкі і аксэсуары, хатнія прысмакі і пірагі.

kirmash-belaruskich-majstrou
Фота: Радыё Ўнэт

Таксама ўвесь дзень на кірмашы будзе працаваць беларуская бібліятэка і своп: вы можаце прынесці ўжо не патрэбныя вам рэчы і адзенне ў «Скрыню рэчаў», а сабе забраць тое, што будзе пасаваць вам.

Латвія

Рыга

«Мова Нанова» ў Рызе

У суботу, 16 верасня, рыжская «Мова Нанова» запрашае на другую сустрэчу новага сезону. Прапануюць абмеркаваць пытаннечкі, звязаныя з жытлом: як бы зрабіць сваю хату ці кватэру больш утульнай, каб было і практычна, і прыемна.

dom-hygge
Фота: rynekpierwotny.pl

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип