• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.11.2019 | Літаратура

Інгер Бротвайт: “Пісаць – гэта як плаваць у халоднай вадзе”

На днях у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася творчая сустрэча з нарвежскай аўтаркай паэзіі і прозы, журналісткай Інгер Бротвайт. На імпрэзе, зладжанай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, можна было пачуць некалькі розных моў і пазнаёміцца з сучаснай скандынаўскай літаратурай.


Інгер Бротвайт

Інгер Бротвайт – аўтарка некалькіх паэтычных і празаічных кніг, магістр літаратуразнаўства, паўночных моў і тэатразнаўства. Нарадзілася ў Бергене, пачынала як прадстаўніца Бергенскай літаратурнай школы, пазней пераехала ў сталіцу. Дэбютны раман прынёс пісьменніцы ў 2004 годзе прэмію “За літаратуру на нованарвежскай мове”. Як перакладчыца Інгер брала ўдзел у праекце Нарвежскага біблійнага таварыства па новым перакладзе Бібліі на букмол і нюношк.

Нарвегія – дзве афіцыйныя мовы

Апошняе патрабуе невялічкага тлумачэння: у Нарвегіі дзве афіцыйныя мовы, якія юрыдычна маюць аднолькавы статус, аднак фактычна сфера іх ужывання і распаўсюджанасць у грамадстве не зусім раўнапраўныя. Беларусам тут пабачыцца сітуацыя, падобная да нашай, з рускай і беларускай мовамі. Букмол больш шырока распаўсюджаны, нюношк можна вывучаць у школах, аднак не шмат хто паўсядзённа на ім размаўляе. Дзеля таго, каб сын Інгер мог з першага класа вывучаць у школе нюношк, пісьменніцы давялося пераехаць у іншую вобласць Нарвегіі, дзе гэта сталася магчымым.

Інгер Бротвайт любіць эстэтычныя эксперыменты: наведнікі мелі магчымасць пераканацца ў гэтым, паслухаўшы фрагменты рамана і эсэ пісьменніцы на ангельскай мове з сінхронным перакладам Ганны Комар.


Інгер Бротвайт і Ганна Комар

Вершы ў прозе, эсэістыка, гібрыдны раман – у кожнай з чатырох кніг сінтэзуюцца розныя жанры. А некаторыя героі твораў Інгер па-постмадэрніцску запазычаныя і пераасэнсаваныя. Напрыклад, у адным з раманаў можна сустрэць мадыфікаваную Алісу – знакамітую “Алісу ў краіне цудаў”, якая дзякуючы Інгер набывае новыя рысы і новы мастацкі кантэкст.

Знаходзяць сваё месца на старонках твораў Інгер Бротвайт і аўтабіяграфічныя моманты. На сустрэчы аўтарка прачытала фрагмент, звязаны з успамінамі дзяцінства, з вясковым жыццём, з бабуляй, якая хварэла на дэменцыю, з татам, з апісаннямі перажыванняў, уласцівых кожнаму чалавеку і зразумелых кожнаму.

Пісьменніцтва – навука або дар?

Поруч з дакументалістыкай Інгер Бротвайт дэманструе сваю схільнасць да канцэптуалізацыі літаратуры. Вось як аўтарка апісвае працэс стварэння сваіх кніг:

“Стыль пісьма мяняецца з кожнай кнігай. Вельмі люблю плаваць. І для мяне пісаць – гэта як плаваць у халоднай вадзе, абуджацца ад сну, натхняцца стыхіяй, шукаць новыя сэнсы”;

“Пакуль пішацца кніга, я ў раі. А калі яна выходзіць, цябе як быццам бы выганяюць з раю, і ты шмат думаеш пра тое, як туды вярнуцца. І пачынаеш пісаць новую”.

Інгер выкладае ў скандынаўскіх пісьменніцкіх школах. На пытанне з залі: “А ці можна чалавека навучыць пісаць?” аўтарка адказала: “Немагчыма навучыцца быць пісьменнікам. Магчыма толькі адтачыць прыродныя здольнасці, калі яны ёсць”.


На творчую сустрэчу з Інгер прыйшлі відавочна таленавітыя людзі: аднолькава гучалі і нарвежская, і ангельская, і руская, і беларуская мовы, і, што самае важнае – усе разумелі адно аднаго. Такім чынам на адзін вечар у Мінску ўтварылася ўтульная мульцікультурная атмасфера, дзе знайшлося месца і вершам, і прозе, і жартам, і развагам пра сур’ёзнае.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, budzma.by



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип