• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.03.2023 | Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя выставы і лекцыі, экскурсіі ды творчыя сустрэчы. Ёсць з чаго выбраць!


5391cabed5c9ac466768023efe57fc17.jpg

Беларусь

Гомель

Гуканне вясны

У суботу, 1 красавіка, філіял Веткаўскага музея кліча гукаць вясну.

01.jpg

Абяцаюць, што будзе весела, шумна, са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі! Дапаможа гукаць вясну фальклорны гурт «Стаўбунскія вячоркі» з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.

Брэст

Птушыная лекцыя 

У суботу, 1 красавіка, у брэсцкім краязнаўчым музеі — экалагічная субота і новая файная арніталагічная лекцыя у межах Міжнароднага тыдня птушачак.

02.png

Вы даведаецеся пра звычайную туркаўку — птушку года Беларусі; пра самыя незвычайныя птушыныя гнёзды; пра тое, як правільна будаваць дамкі для птушак, а таксама пабачыце выставу птушыных гняздзечак ды возьмеце ўдзел у конкурсах.

Гродна

Прыгожыя і стылёвыя: экскурсія па жаночай Гародні

03.png

У суботу, 1 красавіка, музей гісторыі рэлігіі ладзіць шпацыр па жаночай Гародні канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя. Чаму жанчынам забаранялі насіць капелюшы? Ці праўда, што Эліза Ажэшка любіла коцікаў? Прыходзьце, каб даведацца процьму цікавостак!

Польшча

Варшава

Дзіцячая праграма «Чароўны край»

У суботу, 1 красавіка, у Беларускім Моладзевым Хабе распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край» з музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем Еўдакімавым.

04.jpg

Абяцаюць аўтарскія праграмы на аснове народных традыцый і фальклору ў сачасным аздабленні.

Удзельнікаў чакае знаёмства з унікальнымі музычнымі інструментамі, інтэрактыўныя гульні, супольныя спевы і танцы. Прагучаць і некаторыя творы з репертуару гурта Vuraj.

Беласток

Гуканне вясны з ASTROŪNA 

У нядзелю, 2 красавіка, прыходзьце гукаць вясну разам з менскім фольк-гуртом «ASTROŪNA».

13_Беласток.jpeg

«Гукнем вясну разам, як гэта рабілі сотні год таму на Случчыне, уявім, як Юр’я перамагае цмока ў Верхнядзвінску, закруцім велікодны карагод ля Бездзежа, пашукаем сляды русалак у чарнобыльскай зоне, разбярэмся, хто такія валачобнікі з-пад Докшыцаў!» запрашаюць арганізатары.

Кракаў

Прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі «Аўтар мае рацыю заўжды» 

У суботу, 1 красавіка, завітайце на творчую сустрэчу з музыкам ды паэтам Віктарам Сямашкам.

07_Кракаў.jpeg

У праграме:

аўтарская меларэцытацыя з фартэпіянным акампанементам;

аповед пра Кракаў у перадгісторыі беларускага джазу;

колькі слоўцаў пра гурт «Fantastic Swimmers»;

аўтограф-сесія.

Лодзь

Творчая сустрэча з перакладчыкамі Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам 

У нядзелю, 2 красавіка, у Лодзі адбудзецца творчая сустрэча з перакладчыкамі Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам.

11_Лодзь.jpeg

Спадар Ігар прадставіць перакладзеныя ім новыя выданні з серыі «Гебраістыка Беларусі», якія нядаўна выйшлі ў Мінску: «Старая новая зямля» Тэадора Герцля і «Габрэйскія мелодыі» Генрыха Гайнэ.

А спадарыня Ганна пачытае са свайго (эка)паэтычнага праекта "Геалогія"/"Канстытуцыя«, які асэнсоўвае беларускія падзеі 2020 года праз прызму галоўнага беларускага закона.

Латвія, Рыга

Першы занятак «Мовы Нанова»

05.jpg

У суботу, 1 красавіка, абавязкова завітайце на першы занятак рыжскай «Мовы Нанова»! Госця — беларуская мастачка Вольга Якубоўская, аўтарка тых самых коцікаў свабоды.

Абяцаюць вясёлы інтэрактыў і нават дужа файны сюрпрыз.

Літва, Вільня

Вечарына «Dance for diversity! Перазагрузка»

09_Вільня.png

1 красавіка, Ініцыятыва «Розныя — роўныя» ладзіць вечарыну ў межах Тыдня за роўнасць і інклюзію для Беларусі. Будуць танцаваць і размаўляць, стукаць абцасамі і кружыць спадніцамі, а таксама абдымацца і падтрымліваць сваёй прысутнасцю палітвязынак і, вядома, адно аднаго.

Чэхія

Гуканне вясны пад Прагай

06.jpg

Гукаць будуць па-сапраўднаму, са спевамі ды карагодамі, з самаробнымі птушачкамі, якія вы створыце ўласнаруч адмыслова для абраду падчас майстар-класа.

ЗША, Маямі

Творчы вечар Змітра Вайцюшкевіча

10_Маямі.png

У нядзелю, 2 красавіка, у Халандэйле каля Маямі — творчы вечар Змітра Вайцюшкевіча ў фармаце сяброўскай сустрэчы з любiмымi песнямi! Можна будзе пагутарыць з музыкам, паспяваць разам, сфатаграфавацца ды падняць разам келіх віна за Беларусь.

Грузія, Тбілісі

Паэтычная вечарына Аляксандра Ждановіча

12_Тбі.jpg

У нядзелю, 2 сакавіка, наш даражэнькі Алесь Ждановіч, ён жа Маляваныч, запрашае на паэтычную вечарыну па творах беларускіх аўтараў «Вось яны, а вось мы».

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы
    Літаратура
    У продажы з’явіўся беларускі пераклад рамана Аляксандра Чарнухі «Свінні»

Афіша

  • 09.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Shuma ў Гданьску

  • 09.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 09.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 09.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 09.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 09.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип