Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Дзень сярэднявечнай культуры, фэст хатніх гадаванцаў, літаратурныя імпрэзы, выставы, канцэрты — выбірайце мерапрыемствы на свой густ.
Крыніца: www.sq.com.ua
Фэст хатніх гадаванцаў EZOO FEST у Мінску
20 жніўня гаспадароў коцікаў ды сабачак запрашаюць на свята для іх гадаванцаў — у дворыку LIDBEER будзе EZOO FEST. Цікава будзе і людзям, і жывёлам!
Час: з 12.00 да 22.00
Месца: LIDBEER Dvor, вул. Кульман, 1/8.
Свята «Спасаўка-ласаўка» Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
Падчас свята можна будзе даведацца пра народныя прыкметы і традыцыі збору садавіны на Спас.
Дата: 21 жніўня
Час: з 13:00 да 14:30
Месца: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Дзень сярэднявечнай культуры «Над Менкай» у Азярцы
Вас чакае падарожжа ў гісторыю XІV-ХV стагоддзя.
Падрабязней пра праграму, час і месца мерапрыемства — тут.
Лекцыя «Што мы не ведаем пра Марка Шагала?» ў Мінску
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 21 жніўня Кацярына Верасава прачытае лекцыю «Што мы не ведаем пра Марка Шагала?» ў межах праекту «Шагал. La Bible».
Падрабязней пра праграму, час і месца мерапрыемства — тут.
Свята Неглюбскага ткацтва на Гомельшчыне
Падрабязней пра праграму, час і месца мерапрыемства — тут.
20 жніўня ў Зэльве — Ганненскі кірмаш, другая частка таго самага Зэльвенскага кірмаша, які сёлета цягнецца аж да верасня.
Падрабязней тут.
Дата: 20 жніўня
Час: 20:00
Месца: бар «Подвал», Маставая, 31 (унутраны дворык).
20 жніўня беларускія комікі з суполкі «Пан Стэндап» едуць з канцэртам у Беласток. Выступяць Дзіма Саўян, Максім Канавал і Дзіма Нарышкін.
Падрабязней тут.
Алесь Мышкевіч з канцэртам у Варшаве
20 жніўня абавязкова завітайце ў «Beer Station Centrum» на сольны акустычны канцэрт Алеся-Францішка Мышкевіча, лідара гурта The Superbullz, бас-гітарыста гуртоў Ляпіс Трубяцкі, Крамбамбуля, Volski, J:Морс, Chiefs Band.
Экскурсія па беларускай спадчыне Вільні
20 жніўня ўсіх ахвотных запрашаюць на экскурсію па беларускай спадчыне Вільні.
Час: 16:00
Месца збору: Вострая брама.
Сяброўская сустрэча з Ганнай Хітрык у Тбілісі
Ганна Хітрык — акторка нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, фронтвумэн гуртоў «Дзецідзяцей» і «Sounduk».
З 2017 жыве ў Ізраілі, дзе заснавала свой маленькі тэатр і дае канцэрты у складзе Ань Хітрык band, а ў суботу, 20 жніўня, прадставіць свой адзіны канцэрт у Тбілісі.
Дата: 20 жніўня
Час: 20:00
Месца: Auditoria 22–26 Simon Janashia St, Tbilisi
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:
7 цудаў Глыбокага: гайд ад «Будзьма!»
Вандруем разам з «Будзьма!». Што паглядзець на Браслаўшчыне? Частка 8
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.