Шэраг творчых сустрэч з Алесем Камоцкім адбудзецца ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці на працягу красавіка.
У сярэдняй школе в.Янушкавічы бард выступіць 20 красавіка. Пачатак а 12-й.
У в.Калачы артыст завітае 22 красавіка. Выступ адбудзецца ў СШ вёскі і распачнецца а 12-й.
Сярэдняя школа в.Гасцілавічы зможа пабачыць музыку 23 красавіка. Пачатак а 13-й.
Завершыць праграму выступаў па Лагойшчыне Алесь Камоцкі 30 красавіка ў СШ в.Зарэчча. Пачатак творчай сустрэчы а 13-й.
Выступы ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»