Літаратурна-музычныя сустрэчы ў сярэдняй школе № 1 і гарадской гімназіі прайшлі 15 траўня ў горадзе Ветка, горадзе, заснаваным у 1682 годзе стараверамі. Сустрэчы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” былі прысвечаны збольшага прэзентацыі альманаха твораў паэтаў і празаікаў Гомельшчыны “Палац”. Прамоўцамі ды вядоўцамі на сустрэчах выступілі паэт і ўкладальнік альманаха Генадзь Лапацін, паэтка Ларыса Раманава ды бард Андрэй Мельнікаў.