Ля капліцы Кастуся Каліноўскага і паплечнікаў айцец Георгій Рой прачытаў малітву за вольную Беларусь. У самой капліцы прагучаў гімн «Магутны Божа».
А 9-й раніцы 25 сакавіка ля могілак Росы залуналі нацыянальныя сцягі — беларускія актывісты распачалі Дзень Волі з наведвання пахаванняў нацыянальных герояў.
Пасля ўрачыстай часткі ў капліцы Кастуся Каліноўскага беларусы наведалі сімвалічную магілу братоў Івана і Антона Луцкевічаў, іншыя пахаванні дзеячоў нацыянальнага руху.
Затым пачаўся вольны бел-чырвона-белы аўтапрабег ад могілак Росы да Сейма Літоўскай Рэспублікі.
Расклад падзеяў Дня Волі ў Вільні:
12:00 — Экскурсія-шпацыр «Віленскія адрасы дзеячоў БНР»;
16:00 — Круглы стол Рады БНР у Вільні «Актуальнасьць ідэалаў 25 сакавіка» з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятываў і журналістаў;
18:00 — Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы. Выкананне гімна БНР і Пагоні беларусамі Вільні хорам разам з ансамблем «Гоман». Фотавыстава пра беларускі батальён у літоўскай арміі 1918-1923 гг і моманты з сучаснай вайны ва Украіне;
18:30 — Святочны марш, прысвечаны Дню Волі ў суправаджэнні ўдарнікаў (Лукішская плошча — Tauro gatve Mindaugo gatve — Варта Святла — Naugarduko gatve — Pylimo gatve — Рэфармацкая царква).
19:15 — Канцэрт Вольнага хора ў Рэфармацкай царкве.