Міжнародныя літаратурныя чытанні, у якіх возьмуць удзел Георгій Гаспадзінаў (Балгарыя), Валерыя Кустава (Беларусь) і Рапонган Сыяман (Тайвань), пройдуць у Берлінскім літаратурным калёквіюме 28 чэрвеня.
Мерапрыемства распачнецца а 20-й гадзіне (Literarisches Colloquium Berlin, Am Sandwerder, 5).
Літаратурны калёквіюм у Берліне прадстаўляе трох аўтараў, якія цяпер жывуць і працуюць у гасцях LCB.
Рапонган Шыман (нар. 1957) — адзін з самых вядомых аўтараў у Тайвані. Ён належыць да народа тао, аднаго з найстарэйшых народаў, што насяляюць Тайвань. У яго тэкстах вялікую ролю адыгрываюць міфы гэтага марскога народа.
Георгій Гаспадзінаў (нар. 1968) атрымаў міжнародную вядомасць дзякуючы свайму «Натуральнаму Раману» (пер. з балгарскай Aljaksandra Sitzmanna, выдавецтва Droschl Verlag, 2007).
Валерыя Кустава (нар. 1984) належыць да найважнейшых галасоў маладзейшай беларускай лірычнай сцэны.
Валерыя Кустава: «Пішу новую кнігу і чытаю вершы ў Берліне… Прайшло крыху больш за год, як я выступала са сваімі паэтычнымі спектаклямі ў Нямеччыне, тады гэта былі клубы Дрэздэна і Берліна і дом авангарднага мастацтва “Тахелес”. Цяпер атрымала запрашэнне ад Літаратурнага калёквіюма ў Берліне — увесь чэрвень буду тут працаваць над новай кнігай».
У праграме — чытанні і абмеркаванне.
Уваход на сустрэчу вольны.