Рамантыка турніраў, дзівосныя прыгоды і знакаміты кодэкс чэсці — менавіта так большасць з нас уяўляе жыццё адважных воінаў Сярэднявечча. Між тым рыцарская справа была па-сапраўднаму цяжкім выпрабаваннем. Шляхце часоў Вялікага княства Літоўскага прыходзілася цягаць на сабе ад 30 да 50 кілаграмаў даспехаў. А з вагой шлема не можа канкурыраваць нават знакаміты какошнік Веркі Сярдзючкі… Нягледзячы на тое што “афіцыйная” эпоха высакародных коннікаў скончылася аж некалькі стагоддзяў таму з распаўсюджаннем вогнестрэльнай зброі, традыцыі латнікаў не канулі ў нябыт. Сёння іх прадаўжальнікамі сталі штматлікія рыцарскія клубы, турніры і фэсты. На адным з такіх святаў, што днямі адбылося ў старажытным Мсціславе, пашчасціла пабываць карэспандэнту “НГ”.