Пад такім дэвізам прайшоў мінулы тыдзень для Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка.
Творчыя сустрэчы з удзелам паэтаў прайшлі ў Траянаўскай і Маісееўшчынскай сярэдніх школах на Барысаўшчыне, у Косінаўскай СШ на Лагойшчыне, а таксама ў сталічных СШ № 161, № 157, № 123 і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры.
“Мінулы тыдзень па ўсёй краіне прайшоў пад знакам беларускай мовы. Таму лейтматывам усіх сустрэч стала беларуская мова – як асноўны духоўны сімвал Беларусі. Асабліва прыемна нам было гасцяваць у вучняў Косінаўскай школы Лагойскага раёна, дзе да гэтага часу свята захоўваецца памяць пра Янку Купалу. Справа ў тым, што ў вёсцы Косіна будучы нацыянальны геній пражыў два гады свайго дзяцінства. Цудоўна падрыхтаваная віншавальная частка сустрэчы, у якой вучні паказалі свае паэтычныя і песенныя здольнасці, а таксама жывая зацікаўленая размова пра будучыню беларускай літаратуры і лёс беларускай кнігі пакінулі ў нашых душах незабыўныя ўражанні… Падчас усіх сустрэч з поспехам адбыліся мініпрэзентацыі дзявятага нумара часопіса “Верасень” а тасама віктарыны на лепшае веданне сучаснай беларускай паэзіі. Пераможцы атрымалі памятныя прызы ад каманіі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і прайшлі згаданыя імпрэзы”, — паведамілі выступоўцы.