9 лістапада — 20-годзьдзе падзеньня Бэрлінскага муру. Гэтая гістарычная падзея выйшла далёка за межы адной дзяржавы. Яднаньне Заходняй і Ўсходняй Нямеччыны стала сыгналам для дэмакратычных пераўтварэньняў у іншых краінах савецкага блёку. Што значыць развал бэрлінскіх муроў для Беларусі, якая атрымала незалежнасьць ад Масквы не без штуршка з Бэрліну? Тэкст цалкам.