Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Шмат імпрэз, прысвечаных, зразумела, Дзядам. Экскурсіі ў Мінску, колькі канцэртаў, выстаў па розных кутках Еўропы, тэатральная пастаноўка ў Варшаве і Беластоку. Выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.
Беларусь
Мінск і Мінская вобласць
«Дзяды» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту
4 лістапада ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пад Мінскам пройдуць Дзяды — свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў.
Пачатак а 13-й, завяршэнне імпрэзы — а 14-й гадзіне.
Арганізатары абяцаюць тэматычную лакацыю, прысвечаную містычным аспектам «Дзядоў»; рэканструкцыю абраду «Асяніны»; майстар-класы.
За дадатковую плату можна набыць сувеніры ад народных майстроў; наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў: 5,5-10,5 руб. Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.
Супрацоўнікі музея раяць загадзя паклапаціцца аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я. Аркамя таго, музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Падарожжа па родных мясцінах Якуба Коласа з Мінска
4 лістапада музей Якуба Коласа кліча на цэлы дзень (10.00-18.00) у падарожжа па родных мясцінах паэта.
Вас чакае свята да дня нараджэння Якуба Коласа: вы аддадзіце даніну памяці паэту ля помніка ў Стоўбцах, наведаеце мемарыяльныя сядзібы філіяла «Мікалаеўшчына» — Акінчыцы, Альбуць, Смольню, і на кожнай з іх вас будзе чакаць музычная праграма. Кожнаму дзіцяці — паветраны шарык у падарунак!
Месца збору: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск.
Кошт: 15 рублёў. Месцаў абмежавана, то запісвайцеся па нумары 8 (017) 270 17 02.
Віцебск і Віцебская вобласць
Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча працягвае працу выстава мастацкай спадчыны Васіля Быкава з фондаў музея гісторыі беларускай літаратуры.
Пісьменнік захапляўся маляваннем з дзяцінства. У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, ён паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць вучобу.
Пасля дэмабілізацыі ў 1947-м Быкаў прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкае вучылішча. Але ў выніку патрапіў у Гродна і там некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях.
Родныя з дзяцінства мясціны, успаміны пра вайну, жыццёвыя ўражанні, прыемныя і не вельмі прыемныя выпадкі з уласнага жыцця, самаіранічныя здзекі, працэс засваення аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах пад Мінскам — усё гэта «схапіў» аловак Васіля Быкава. На выставе «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» можна пабачыць менавіта такія працы.
Літва
Вільня
Выстава-містэрыя «Mycelium» у Вільні
«Mycelium» ад Evaa project адкрываецца ў пятніцу, 3 лістапада, у CreateCulture Space, а завяршае сваю працу ўжо ў гэтую суботу, 4 лістапада.
4 лістапада будуць такія актыўнасці:
13:00 — артыст-толк + скетч-сэсія «Цікавае на памежжы» з мастачкай Аленай Гіль
15:00 — артыст-толк з Інгай Ліндарэнка пра лес як месца ўласнай i калектыўнай памяцi скрозь прызму тэкста Silent Hunting
16:00 — актыўнасць «Карты успамінаў» з мастачкай Наталляй Грабёнкінай: Як убачыць сувязь месца і асабістага міфа?
16:45 — лекцыя філосафа Яўгена Кунцэвіча «Цёмныя экалогіі: нечалавечая гасціннасць»
18:30 — сэсія-падарожжа па бія-арт іерогліфах з мастачкай Мілай Коткай
19:30 — магічнае таемства цудоўных ператварэнняў «Грыб, кот і ўсё вакол» ад Базінато
20:30 — канцэрт гурта YELLOW POWER «Возера Птушак ды Сон Белай Чаплі»
Выстава «Прыгажосць традыцыі» ў Вільні
Выстава «Прыгажосць традыцыі» пройдзе ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці з 3 па 12 лістапада. Экспазіцыя беларускіх строяў і прыкрасаў прымеркаваная да Дзядоў.
У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні можна будзе ўбачыць:
— традыцыйныя беларускія строі і сучаснае этнаадзенне;
— старадаўнія ручнікі і ручнікі сучасныя з вышыўкай;
— самыя розныя паясы, торбачкі, хусткі, прыкрасы і многае другое.
Таксама ў межах выставы вас чакае серыя лекцый і майстар-класаў.
Польшча
Варшава
Тэатральна-музычная імпрэза «Купала. Пачатак»
У нядзелю, 5 лістапада, у Варшаве пройдзе яшчэ адзін паказ інтэрактыўнай музычнай пастановы «Купала. Пачатак» ад лялечнага тэатра вольнай Беларусі «Батлейка» і Хору Вольных Беларусаў. Апошні паказ у сезоне!
Пачатак: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Puławska, 114, Макотув, Варшава
Музычны спектакль, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц», распавядае пра жыццёвы выбар Янкі Купалы на пачатку яго творчага шляху ва ўмовах акупацыі краіны Расейскай імперыяй.
Пастанова падыходзіць для ўсёй сямʼі незалежна ад узросту! Прыводзьце і сваіх польскіх сяброў: дзея будзе ісці на беларускай і польскай мовах.
А яшчэ абяцаюць гарбатку пасля паказу ды цёплы сяброўскі нэтворкінг.
Працягласць — каля гадзіны. Уваход вольны, вітаюцца данаты.
Беласток
Гэты ж спектакль, але 4 лістапада.
Гданьск
У суботу, 4 лістапада, Юры Стыльскі вяртаецца ў Гданьск з восеньскай акустыкай!
Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Paszcza Lwa, Kwietna 39, Гданьск
Будуць любімыя песні каля цёплага каміна, духмяны глінтвейн ці гарбата, душэўная сяброўская атмасфера — усё, чаго вам не хапала.
Квіткі: 60 злотых на ўваходзе.
Катавіцы
З 3 па 5 лістапада на кірмашы ў Катавіцах будзе працаваць і беларускі стэнд незалежных выдавецтваў «Вольная Беларусь».
Беларускія выдаўцы і аўтары удзельнічаюць на падзеі ўпершыню і будуць прадстаўлены ў ганаровым статусе спецыяльных гасцей.
Час: 11.00.-17.00.
Месца: Міжнародны Кангрэс Цэнтр / Międzynarodowe Centrum Kongresowe
Праграма «Вольнай Беларусі» на выходных.
4 лістапада:
13.00-14.00 Прэзентацыя беларускіх перакладаў польскіх аўтараў Шчэпаня Твардаха «Кароль» і Дамінікі Словік «Зімоўка» (выд-ва «Янушкевіч»)
14.00-15.00 Прэзентацыя кнігі вершаў Уладзіміра Някляева «Сам» (Галоўная Заля)
15.00-16.00 Прэзентацыя кнігі «Беларускі брыкалаж» нямецкага даследчыка Генрыха Кіршбаўма (выд-ва «Vesna»)
16.00-17.00 Прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIIІ стагоддзя і да нашага часу» Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча (выд-ва ARCHE, прэзентуе Валер Булгакаў)
17.00-18.00 Творчая сустрэча з аўтарам Сашам Філіпенкам («Былы сын», «Ціхары», «Крэмулятар»)
5 лістапада:
13.00-14.00 Дыскусія «Ці мусім мы клапаціцца пра пераклады беларускіх кніг на іншыя мовы?» З удзелам выдаўца Валянціны Андрэевай (выд-ва Gutenberg), аўтара Васіля Еўдакімава («Круглая Square»), перакладчыцы, паэткі Наталлі Русецкай
14.00-15.00 Прэзентацыя новых кніг выдавецтва Gutenberg: «Круглая Square» Вала Клемэнта, «Хто жыве ў гаражы» Андрэя Скурко.
Гадзіны працы: 4 лістапада, субота: 10.00 −19.00; 5 лістапада, нядзеля: 10.00 −17.00.
Кракаў
Ад панядзелка ў Кракаве праходзіць тыдзень Дзядоў.
Процьма імпрэз і на выходныя. Месца: Muzeum Podgórza, ul. Bolesława Limanowskiego 51, Кракаў
4 і 5 лістапада праз увесь дзень:
Кірмаш беларускіх рамёстваў
Алтар з фотаздымкамі расстраляных паэтаў і ахвяраў рэпрэсій апошніх гадоў
Лісты палітвязням разам са Студыяй паштовак «Салідарнасць»
Вернісаж з карцінамі Дома творцаў і Наталлі Борд
Інтэрактыўная сцяна цытат і парад продкаў
4 лістапада
11:00 прэзентацыя дзіцячых кніг беларускага паэта, палітвязня (імя не называецца з меркаванняў бяспекі)
Майстэрня па вырабе паштовак з сухіх кветак у тэхніцы Oshiban
12:00 прэзентацыя кнігі лаўрэата літаратурнай прэміі «Шуфлядка» пад назвай «Вясёлы клуб для падлеткаў»
Керамічныя майстэрні
13:00 паэтычная сустрэча «Мае карані». Госця — паэтка Наста Кудасава 14:00 майстар-класы па стварэнні лялькі-зернавушкі
16:30 клёк-квіз «Дзяды ў розных краінах свету»
17:00 лекцыя пра род і сямейная майстэрня па вырабе свечак
18:00 лялечны спектакль «Шлях дадому»
19:00 сустрэча з пісьменніцай Алінай Длатоўскай «Славянскія міфалагічныя пачвары ў побыце і маладзёжнай літаратуры»
20:00 канцэрт Сержука Доўгушава і вігілія Дзядоў са свечкамі на панадворку
21:00 Адкрыццё выставы Дома мастака і Наталлі Борд
5 лістапада
11:00 майстар-клас па роспісе пернікаў
12:00 лялечны спектакль «Дарога дадому»
12:00 гістарычная лекцыя «Сарматызм. Жыццё шляхецкай сям’і ад ад нараджэння да пахавання»
13:00 варштат макіяжу для дарослых у этнаславянскім стылі
17:00 майстар-класы па валянні для дарослых і дзяцей
19:00 канцэрт этнічнай ад этнагурта пад кіраўніцтвам Насты Хмель Абрад паклікання продкаў ды вячэра на Дзяды.
Уваход усюды вольны. Рэгіструйцеся на імпрэзы па спасылцы.
Лодзь
У суботу, 4 лістапада, у Лодзь прыязджае з восеньскім электрычным канцэртам гурт: B: N:.
Час: 18:00 (час мясцовы)
Месца: Kij Bar, Stefana Jaracza 45, Лодзь
Квіткі — 50 злотых на ўваходзе гатоўкай.
Грузія
Тбілісі
Прэзентацыя выданняў «Свінні» i «Bloodlands» у Тбілісі
У суботу, 4 лістапада, у Тбілісі адбудзецца творчая сустрэча з Аляксандрам Чарнухам і Алесем Плоткай.
Час: 18:00 (час мясцовы). Месца: бар 5327°, Giorgi Kuchishvili 1, Тбілісі
Вас чакае прэзентацыя арт-бука «Bloodlands 20/22», створанага Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам, i беларускай версіі кнігі «Свінні» Аляксандра Чарнухі.
На імпрэзе можна будзе паслухаць урыўкі з твораў, падыскутаваць з аўтарамі і набыць кнігі.
Уваход вольны.
Чэхія
Прага
LAZARET. Завяршаецца персанальная выстава Цемры ў Празе
LAZARET заваяваў сэрцы публікі ў Варшаве вясной 2023 года і цяпер прадстаўлены ў абноўленай і пашыранай форме.
Выстава працуе да 9 лістапада.
Месца: Beseder gallery, Prague, Czechia.
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.