“Мы не бачыліся цэлае каханне…” – пад такім назовам 5 сакавіка пройдзе творчая сустрэча з паэтамі Э. Акуліным і Л.Дранько-Майсюком у Гасцілавіцкай СШ Лагойскага раёна. Пачатак імпрэзы – а 10-й гадзіне. Кампанія “Будзьма беларусамі!” радая бачыць усіх вучняў і настаўнікаў на літаратурнай сустрэчы.
Падчас выступу школьнікі змогуць пазнаёміцца з вершамі творцаў, задаць пытанні, паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.