• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.09.2016 | У краіне Культура

Саладуха супраць Джона Сноў: рыцарскі фэст падчас “Дажынак” (фотарэпартаж)

У Мсціславе адбыўся чарговы рыцарскі фэст. Такога кшталту мерапрыемствы ладзяцца тут штогод. Але сёлетні значна адрозніваўся. Ён быў перанесены з лета на восень і ўключаны ў праграму мерапрыемстваў… абласных “Дажынак”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/amstsiclaw/IMG_6300.JPG

Старажытны Мсціслаў, што раскінуўся сярод пагоркаў Усходняй Беларусі, ведаў і лепшыя часы. Калісьці цэнтр буйнога княства, цяпер цэнтр не самага буйнога раёна Магілёўскай вобласці, гэты горад, нягледзячы на шматвяковыя пакуты, войны і руйнаванні, здолеў захаваць кавалачак занядбанага і забытага беларускага сярэднявечча. Кожны, хто наведваў яго, мог лёгка гэта адчуць дзякуючы рэшткам касцёлаў, кляштараў, магутнаму муру Замкавай гары, на якой дагэтуль мрояцца вежы даўно зруйнаванага замка. Дый сама атмасфера горада, асабліва падчас чарговага фэсту, гэтаму спрыяла.

Засмучаў, між тым, заняпад старых будынкаў і недарэчны перакос у бок савецкай забудовы. Таму, каб адчуць даўніну, яе, як часта бывае ў Беларусі, трэба было, па-першае, яшчэ адшукаць, а па-другое, паспрабаваць абстрагавацца ад таго, што адбываецца і ўзвышаецца навокал.

http://budzma.by/wp-content/gallery/amstsiclaw/IMG_5734.JPG

Пры адсутнасці фінансавання і разумення неабходнасці захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў доўгі час справа аднаўлення гонару Мсціслава ішла рукамі мясцовых (магілёўскіх) археолагаў, якія год ад году шурфавалі Замкавую гару, знаходзячы то рэдкі рыцарскі даспех, то берасцяную грамату (таксама, хто не ведае, каштоўная ў гістарычным сэнсе рэч).

І вось неўзабаве справа зрушылася. Не без намаганняў прафесара (а цяпер і дэпутата) І. Марзалюка, кіраўніка тых самых археолагаў, знайшліся і грошы, і жаданне. Магчыма, не ў апошнюю чаргу таму, што гораду выпаў “гонар” правесці абласное свята працаўнікоў сяла “Дажынкі-2016”… Мэты дадзенага мерапрыемства абмяркоўваць цяпер няма сэнсу, трэба толькі адзначыць, што грошы на адбудову Мсціславу былі патрэбныя, і грошы гэтыя ён атрымаў. Заставалася толькі, каб яны былі скарыстаныя па прызначэнні і голас спецыялістаў-гісторыкаў быў пачуты. І вы ведаеце, цуды здараюцца…

http://budzma.by/wp-content/gallery/amstsiclaw/IMG_5958.JPG

На тэрыторыі Замкавай гары быў узведзены аўтэнтычны драўляны замак з брамай і вежамі, першы і адзіны такі ў Беларусі. На тэрыторыі замка адбудавалі таксама драўляны данжон (такі тып абарончых вежаў), дзе размясцілі этнаграфічную выставу і археалагічны музей (у аўтэнтычным таксама стылі), дзе можна пабачыць рэшткі сярэднявечнай гарадской забудовы (калі хто быў у Берасці – не горшыя) і шэраг каштоўных экспанатаў, сярод якіх – вышэйзгаданая берасцяная грамата.

Змены закранулі і сам горад. Была адноўленая пажарная каланча ХХ ст. (які шыкоўны від на горад адкрываецца цяпер з яе верхняй пляцоўкі!) з экспазіцыяй, ля якой супрацоўнікі МНС ладзілі сапраўды цікавыя рэчы. Быў адкрыты “Парк міру”, дзе майстры з усёй Беларусі выставілі каменныя скульптуры даволі высокай мастацкай якасці, вартай музея. Нязграбную савецкую “каробку” ператварылі ва ўрачысты прыгожы палац шлюбаў. Былі адноўленыя іншыя гістарычныя будынкі. Але адразу кідалася ў вочы тое, што занядбаныя неадрэстаўраваныя старажытныя касцёлы і каталіцкі кляштар стаялі побач з новенькімі адноўленымі бліскучымі праваслаўнымі цэрквамі. Але гэта так, дарэчы.

А цяпер да самога свята.

http://budzma.by/wp-content/gallery/amstsiclaw/IMG_6030.JPG

Суседства такіх мерапрыемстваў, як “Дажынкі” і рыцарскі фэст, у многіх выклікала непаразуменне. Было ўражанне, што, уваходзячы праз браму з горада на Замкавую гару, трапляеш з бээсэсэра з яго саладухамі, чаркамі на пасашок, конкурсам “Уладар сяла”, выставай трактароў, амапаўцамі, танным півам і турнікетамі, у якуюсьці Рэч Паспалітую ці ВКЛ, з вежамі, харугвамі, коннікамі, выкшталцонымі паненкамі і суворымі рыцарамі.

Зрэшты, кожны мог знайсці для сябе тое, за чым прыехаў. Пакуль райцэнтр ладзіў канцэрт для пераможцаў “Дажынак”, забавы для дзяцей і дарослых (тут табе і каруселі пасярэдзіне колішняга кляштара, і традыцыйны ужо кірмаш, і народныя ансамблі, і знакамітыя намёты з кожнага райпо вобласці з шашлыком і гарэлкай), Мсціслаў старажытны прывабліваў наведнікаў коннымі і пешымі баямі рыцараў, лучнікамі, сярэднявечнымі танцамі, выставай колішняй зброі ў сутарэннях кармеліцкага касцёла і шмат чым яшчэ. То бок адбыўся абмен вопытам: тыя, хто прыехаў на “Дажынкі”, пабачылі рыцарскія спаборніцтвы, а тыя, хто збіраўся на фэст, паслухалі савецкую папсу.

http://budzma.by/wp-content/gallery/amstsiclaw/IMG_5950.JPG

Карацей, уражанне ад мерапрыемства засталося дваістае. Хаця цешыць тое, што горад насамрэч змяніўся. Яму ёсць што паказаць. Горад жывы. І калі справа на гэтым не спыніцца, Мсціслаў неўзабаве здолее паспрачацца за турыстаў з Нясвіжам і Мірам.

Свята сапраўды было вельмі насычанае. У розных частках горада адначасова праходзіла шмат мерапрыемстваў, канцэртаў, спаборніцтваў, выставаў і экспазіцый. Кожнаму было чым задаволіць свой густ. Але трэба завітаць сюды пазней і ў цішыні, без натоўпу і паважанага спадара Саладухі з дынамікаў дажыначных шашлычных, паспрабаваць зразумець, што цяпер уяўляе з сябе адноўлены старажытны Мсціслаў. Як казаў адзін ветлівы чалавек, катлеты – асобна, мухі – асобна.

 

Арцём Іваноў

Фота: Марыя Гілёва


Тэгі: Мсціслаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 27.03 — 09.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава «Дух Полацка» ў Вільні

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип