Саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае ладзіць творчыя сустрэчы са школьнікамі ў межах “Будзьма!”.

20 лістапада пісьменнік Міхась Скобла наведае сярэднюю школу №4 горада Лунінца. Пачатак сустрэчы а 15.00.

21 лістапада паэт і празаік Анатоль Зэкаў прэзентуе сваю кнігу для дзетак “Мянтуз сярод мядуз” вучням мінскай сярэдняй школы № 96. Пачатак сустрэчы а 12.00.

24 лістапада Анатоль Зэкаў завітае ў сталічную школу №129.