• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.04.2022 | Навіны "Будзьма!" Грамадства

Рэдакцыя рэкамендуе: топ-10 самых цікавых тэкстаў за сакавік на budzma.org

Рэдакцыя budzma.org заўсёды клапоціцца пра сваіх чытачоў, раптам вы прапусцілі цікавы і важны для вас тэкст? Няма праблемы! Мы падрыхтавалі для вас спіс з 10 самых цікавых артыкулаў за мінулы месяц, з якімі раім азнаёміцца.


1. Наступствы вайны: голад страшнейшы за адключэнне ад SWIFT

Аналітык Аляксей Гадукевіч разважае над тым, што палохае больш тых, хто не сутыкнуўся ці не сутыкаўся з вайною раней — уласна баявыя дзеянні і кроў альбо санкцыі? На думку аналітыка, цалкам верагодна, што вайна на ўсходзе Еўропы можа выклікаць не толькі значны рост коштаў на прадукты харчавання, але і дэфіцыт у рэгіёне і па ўсім свеце і такім чынам прывесці да гуманітарнай катастрофы сур’ёзных маштабаў.

kaq23xmin3vcnhk97ru1fmv2re733wne.jpg

2. Як захоўваць рэсурсны стан ва ўмовах працяглага стрэсу

gd954ntg5vbbjl9nl0do73g5ovabp0m4.png

У сучасным рытме жыцця мы пастаянна перажываем стрэсавыя сітуацыі. Мікрастрэсы, канечне, негатыўна адбіваюцца на нашым самаадчуванні і здароўі ў цэлым, але пазбавіцца ад іх наступстваў не вельмі складана. Значна горш складваецца сітуацыя, калі стрэсавы фактар уплывае доўга і сістэматычна. Як справіцца са стрэсам распавядае ментарка па захаванні рэсурснага стану Вікторыя Лебедзева.

3. «Вайна сусветаў — Z». Частка 1. Расія, якой больш няма і Частка 2. Канец Расіі або «доўгая зіма»?

obiw5ai4n6yglur64ofbp98228uxufqj.jpg

Драма, якую мы зараз назіраем, яшчэ не скончылася і невядома калі скончыцца. Праз штодзённыя паведамленні — пра забітых, параненых, выгнаных са сваіх дамоў — мы нават не можам ацаніць яе маштабу. Тым больш, задумацца аб варыянтах будучыні. Пра мінулае «да вайны» і будучае «пасля» яе разважае публіцыст «Будзьма беларусамі».

4. Чэрэмісы: вайсковы патэнцыял на службе Рэчы Паспалітай

6l99vmxi6xq50dh228rqn33nplnhff6u.jpg

Любіце вайсковую гісторыю Рэчы Паспалітай? Пачытайце гістарычны артыкул Змітра Пілецкага пра чэрэмісаў — уцекачоў з Масковіі, што сталі элітнай баявой адзінкай у войску дзяржавы трох народаў.

5. Як не звар’яцець ад навінаў?

sszm1p3dqvqje07lsgdhgzxgdzcuep1f.jpg

Стаміліся ад цяжкіх навінаў? Няма сілаў, каб гартаць навінныя стужкі ў сацсетках? Расказваем вам, як захаваць здаровы розум у пекле інфармацыйнай вайны ды не стаць ахвярай прапаганды.

6. Як князь Патрык здолеў абараніць Гродна ад смяротнай небяспекі

zxsaccfa6oeajoxvc44oee36wxhdssra.jpg

Думаеце, што Святы Патрык быў толькі ў Ірландыі? Памыляецеся! Святы Патрык жыў і ў часы ВКЛ на нашых землях, і бараніў Гродна ад ворагаў. Падрабязней пра літвінскага Патрыка чытайце ў нашым артыкуле.

7. Як прайшлі апошнія тыдні жыцця Кастуся Каліноўскага

rfeqd836s3tvv66j9aoeykmkylg6vlm7.jpg

22 сакавіка чарговая гадавіна з дня смерці нацыянальнага героя Беларусі, аўтара «Мужыцкай праўды» і аднаго з кіраўнікоў вызвольнага паўстання 1863 — 1864 гадоў — Кастуся Каліноўскага. Хочаце дазнацца пра апошнія тыдні жыцця героя? Чытайце пра гэта ў нашым гістарычным артыкуле.

8. «Калі пачынаеш дапамагаць, цябе адпускае». Як беларускія валанцёры дапамагаюць пацярпелым ва Украіне

d5tr9if8llp5arbyx97jhx93cxfhgajj.jpg

Беларусы замежжа з першых дзён вайны не засталіся ў баку ад таго, што адбываецца зараз ва Украіне. Прапануем пачытаць гісторыі асобных людзей, якія прачнуўшыся 24 лютага ў новай рэальнасці, замест таго, каб трапіць у шок і апатыю, вырашылі па меры сіл рабіць тое, што можа калі не пакласці канец, то хаця б аблегчыць пакуты ні ў чым не вінаватых людзей.

9. Другі шанец праз сто год: 1918 — 2022

lbvetlftg7vqf31ufefq8669qp2bnq8z.jpg

Некалькі палітычных цэнтраў у выгнанні. Беларускія часткі ў чужых арміях. Чужыя войскі на Беларусі. Бежанства і немагчымасць планаваць заўтрашні дзень... 25 сакавіка 2022-га Беларусь сустрэла ў стане, максімальна падобным да часоў БНР. Пачытайце параўнанні публіцыста «Будзьма Беларусамі» двух рэалій з гістарычнай адлегласцю ў стагоддзе.

10. Як у Расійскай імперыі знішчалі нацыянальныя мовы і нацыянальную ідэнтычнасць

29t48j17y6oqxo6v5mhf1a2b2aj3dqer.jpg

Нечакана, але ў 2022 годзе зноў перад намі паўстала пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці. Ізноў украінцам даводзіцца страшным коштам незлічоных чалавечых жыццяў даказваць, што яны нацыя, якая мае права на сваю нацыянальную дзяржаву. Мы зноў сутыкаемся з пытаннем нацыянальнай самасвядомасці і яе элементаў. Што яшчэ нам застаецца, як не звярнуцца да гісторыі і спраўдзіць, адкуль бяруцца карані нацыянальнай свядомасці, як гэта развіваецца, і хто ў чужой ідэнтычнасці адчувае пагрозу для сябе. Пра знішчэнне нацыянальнай мовы і ідэнтынасці ў часы Расійскай Імперыі чытайце ў нашым артыкуле.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Ці ён атрымаў чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, ці стаў фігурантам крымінальнай справы, пакуль невядома,...

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM