• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.05.2013 | Конкурсы Adnak!

Уключы выключнасць! Чацвёрты фестываль AD.NAK! абвясціў прыём прац

Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае прасунутых беларускіх творцаў ад рэкламы і 25 красавіка пачынае прыём прац на намінацыі і конкурсы. Прыём прац працягнецца да 3 чэрвеня, а фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня.

AD.NAK! папярэдніх гадоў прадэманстраваў, што беларуская мова паступова робіцца якасным інструментам для праяўлення адметнасці як мясцовых, так і сусветных брэндаў, стварэння новай унікальнай якасці і ўвогуле трэндам у сучаснай камунікацыйнай прасторы.

Таму асноўны слоган сёлетняга фестывалю:

“ТРЭНД BY AD.NAK — УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ”.

Сёлета фестываль мае на мэце звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе! Арганізатары мяркуюць заахвоціць найперш маладую плынь адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў сваёй прафесійнай выключнасці менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце.

Новы стыль фестывалю AD.NAK! падкрэслівае яго асноўную ідэю: стварэнне новай унікальнай якасці магчымае толькі на падставе ведаў пра найлепшыя здабыткі чалавецтва, досведу сусветных брэндаў і адмысловага іх асэнсавання. Стварэнне новага заўсёды грунтуецца на найлепшых здабытках мінулага і на хвалі новых трэндаў.

Мінулыя фестывалі паказалі інтарэс беларускага рынку да стварэння рэкламы, арыентаванай на беларусаў, менавіта на беларускай мове. Асаблівае значэнне мае тое, што патрэбу ў камунікацыях з беларускімі спажыўцамі па-беларуску ўсведамляюць не толькі камерцыйныя арганізацыі, а таксама і спартовыя клубы, творчыя праекты, сацыяльныя кампаніі, установы культуры.

Tarantino.by-2013-Adnak-4652

Сяргей Скараход і Ніна Шыдлоўская (партал marketing.by і кампанія “Будзьма беларусамі!”) – арганізатары фестывалю

“У гэтым годзе ідзе абнаўленне не толькі ў стылі фестывалю, але і ў кірунку дзейнасці кампаніі “Будзьма беларусамі!” агулам. Мы актыўна прасоўваем думку “Культура паляпшае жыццё”. Рэклама — частка культуры. Таму яна таксама мусіць паляпшаць жыццё, прычым не толькі са спажывецкага гледзішча. Мы бачым, што беларускамоўны маркетынг павялічвае свой уплыў з аднаго боку на грамадства, з іншага — на прафесійную супольнасць. Якасныя змены, якія адбыліся цягам мінулага года, паказалі, што беларускамоўная рэклама можа быць найэфектыўнейшым сродкам данясення да аўдыторыі думак стваральнікаў прадуктаў, паслугаў, ідэй. І гэтая тэндэнцыя захаваецца”, — адзначае каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” Ніна Шыдлоўская.

У гэтым годзе фестываль максімальна адкрыты для ўсялякіх ініцыятываў з боку партнёраў. Ужо сёння буйныя беларускія кампаніі выказалі жаданне падтрымаць фестываль і асобныя яго конкурсы. Аргкамітэт фестывалю адкрыты для кантактаў і гатовы разглядаць прапановы аб партнёрстве цягам двух найбліжэйшых тыдняў.

Tarantino.by-2013-Adnak-4474

Джузэпэ Боска, прадстаўнік аддзела культуры амбасады Італіі ў Беларусі

«Найчасцей беларускамоўную рэкламу замаўляюць “моцныя брэнды” кшталту Hyundai. — зазначыў  творчы дырэктар групы кампаній TDI Group Сяргей Філазаповіч. — Беларуская мова дапамагае вылучыць іх рэкламу з агульнага “рэкламнага шуму”, зрабіць адметнай. Такім чынам тыя, хто замаўляе беларускамоўную рэкламу, могуць адразу стаць у адзін шэраг з моцнымі брэндамі, як, напрыклад Velcom альбо буйныя банкі».

Сёлета фэст супрацоўнічае з італьянскай і японскай  амбасадамі — прадстаўнік аддзела культуры італьянскай амбасады Джузэпэ Боска падкрэсліў, што тым самым амбасада імкнецца падтрымаць не толькі рэкламу, але і мову.

«Увогуле, рэклама як бізнес і як мастацтва італьянцам вельмі блізкая. — кажа спадар Боска. — Часам рэкламныя ролікі — гэта самае цікавае, што можна ўбачыць на тэлебачанні ў Італіі».

Tarantino.by-2013-Adnak-4584

Сяргей Філазаповіч, творчы дырэктар групы кампаній TDI Group

Tarantino.by-2013-Adnak-4279

Анастасія Шаціла, дырэктар СТАА “Радыё Юністар”

Удзел у намінацыях і конкурсах фестывалю могуць узяць усе, хто працуе і стварае рэкламна-камунікацыйныя прадукты: прафесійныя маркетолагі і рэкламісты, пачаткоўцы і будучыя спецыялісты ў гэтай галіне. Сёлета ва ўдзельнікаў ёсць вялізны выбар магчымасцяў для самасцвярджэння і стварэння работ, якія могуць ужо летам зрабіцца трэндавымі.

Змяніўся і сайт фестывалю AD.NAK!. Сёлета на ім можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі, навінаў фестывалю, а таксама, што важна, новыя аргументы і думкі вядучых прадстаўнікоў рэкламнай галіны, партнёраў і сябраў журы фестывалю.

Прыём работ сёлетняга фестывалю працягнецца да 3 чэрвеня. Пасля гэтага за працу возьмецца прафесійнае журы, якое паводле міжнародных стандартаў ацэнкі конкурсных работ рэкламных фестываляў абярэ найлепшыя работы. Дарэчы, сёлетні склад журы напалову абноўлены.

Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў канцы першага летняга месяца — 27 чэрвеня. Ён складзецца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.

Сёлетняя “фішка” фестывалю AD.NAK! — удзел у адукацыйнай праграме замежных спецыялістаў з Японіі і Італіі, якія завітаюць у Мінск адразу пасля Cannes Lions. Разам з тым ва ўдзельнікаў застанецца магчымасць трапіць на майстар-класы найбольш трэндавых і цікавых прадстаўнікоў беларускага рэкламна-камунікацыйнага рынку.

 

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прэс-службу фестывалю AD.NAK!: Алесь Плотка тэл.: (29) 394-8204 [email protected]

Па пытаннях удзелу ў фестывалі звяртайцеся у аргкамітэт па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21 альбо праз e-mail [email protected]
фота – Аляксандр Ждановіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип