Па-сапраўднаму святочнай атрымалася сустрэча Уладзіміра Арлова з барысаўскімі школьнікамі і выкладчыкамі. Шмат хто з яе ўдзельнікаў атрымаў падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, дзякуючы свайму паспяховаму ўдзелу ў праведзенай пісьменнікам вясёлай віктарыне.
Завяршылася сустрэча “паэтычнай старонкай” , калі госць прачытаў свае вершы па каханне, а таксама пра Калядныя святы. Выступ адбыўся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”