14 мая ў Цэнтры беларускай мовы і культуры імя Уладзіміра Караткевіча Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі паэт і кінадакументаліст Уладзімір Мароз сустрэўся са студэнтамі і магістрантамі спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”. Імпрэза ладзілася ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Прадстаўленне госця
Госця прысутным прадставіла дырэктар Цэнтра Леся Мікалаеўна Сцебліна. У.Мароз расказаў аб працы над дакументальным фільмам “Свет Караткевіча”, аўтарам сцэнарыя якога ён з’яўляецца, пасля чаго адбыўся прагляд стужкі.
Выступае Уладзімір Мароз
Прагляд фільма “Свет Караткевіча”
Пасла прагляду і абмеркавання пераходам да прэзентацыі сваёй новай кнігі вершаў “Крыжы на ростанях” стаў прачытаны аўтарам санет “Шляхетны вобраз” з прысвячэннем Уладзіміру Караткевічу. У.Мароз распавёў, як складвалася кніга, прачытаў некалькі вершаў з Ерусалімскай нізкі “Горнія скрыжалі”, якою яна пачынаецца. Прагучалі і патрыятычныя вершы, і любоўная лірыка.
Уладзімір Мароз чытае вершы
Студэнты з цікавасцю слухалі беларускае паэтычнае слова, задавалі госцю шмат пытанняў аб літаратуры і кіно.
Сустрэча праходзіла ў зале мастацтваў Інстытута філалогіі.
Дырэктар Цэнтра беларускай мовы і культуры Леся Сцебліна прадстаўляе кнігу Уладзіміра Мароза
Слова Надзеі Старавойтавай, дацента кафедры славянскай філалогіі