З неверагодным фурорам прайшло закрыццё валанцёрскага летніка Таварыства аховы помнікаў у Зарачанах 28 жніўня. Закрыццё адбывалася з удзелам актора і тэлевядучага Юрыя Жыгамонта ды пісьменніка і барда Змітра Бартосіка.
Юрый Жыгамонт апавядаў пра сваё навучанне ў Акадэміі мастацтваў, Зміцер спяваў сур’ёзныя песні пра Беларусь і разважаў, як трэба з кожнай беларускі зрабіць беларускамоўную дзяўчыну.
Таксама адбыўся прагляд фільма з праграмы “Падарожжы дылетанта” – “Дукора”. Валанцёры, пераважна студэнты-гісторыкі, актыўна задавалі пытанні выступоўцам і атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Да 4-й раніцы над Зарачанамі гучалі песні пад баян, і нават старэнькія суседзі раніцай дзякавалі за такі файны канцэрт.
На закрыцці летніка прысутнічала 30 чалавек.
Канцэрт-сустрэча адбыўся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Фотарэпартаж глядзець на http://lamma-mamma.livejournal.com/572458.html