• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.01.2016 | Навіны "Будзьма!" Літаратура "Мінскія гісторыйкі" Міхаіла Валодзіна

Кніга пра гісторыю Мінска выйшла па-беларуску і па-нямецку

Беларуска-нямецкае выданне кнігі Міхаіла Валодзіна “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках”, падрыхтаванае кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у серыі “Кнігарня пісьменніка”, можна набыць у мінскіх кнігарнях і інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75).

 

 

Прэзентацыя беларуска-нямецкай версіі кнігі Міхаіла Валодзіна “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках” адбылася 20 студзеня ў бібліятэцы імя Пушкіна і сабрала сапраўднае вавілонскае стоўпатварэнне.

http://budzma.by/wp-content/gallery/valodzin2/476.jpg

На самім пачатку імпрэзы Міхаіл Валодзін выказаў падзяку арганізацыям, без якіх стварэнне кнігі было б немагчымае: рыэлтарскай кампаніі “Твоя столица” ў асобе дырэктара Людмілы Красоўскай, кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якую прадставілі Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, і Саюзу беларускіх пісьменнікаў, а менавіта Барысу Пятровічу і Алесю Пашкевічу. Менавіта ў бібліятэцы Саюза – “Кнігарня пісьменніка” – і выйшаў беларуска-нямецкі “Наш стары добры Вавілон”.

Пасля гэтага афіцыйнага ўступлення раптам пачаліся метамарфозы: на сцэну выйшаў Кот Бургамістр, у якога ўдала ўвасобіўся Зміцер Падбярэзкі, а сам Міхаіл Валодзін накінуў медыцынскі халат, узяў у рукі фанендаскоп, ператварыўшыся у аднога з герояў “гісторыек” доктара Гіндэнбурга.

http://budzma.by/wp-content/gallery/valodzin2/458.jpg

На гэтым гістарычны маскарад не скончыўся. Знаўца Мінскай біяграфіі Вадзім Зелянкоў пераўвасобіўся ў Аляксандра Смародскага, гімназічнага настаўніка, чыноўніка і заходнерусіста, які цягам дзесяці гадоў рэдагаваў “Памятныя кніжкі Мінскай губерніі” — яны і сёння з’яўляюцца важнай крыніцай ведаў пра гісторыю горада. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі стаўся Фердынандам Рушчыцам: Мінск для апошняга быў горадам маладосці, першых трыумфаў і любоўных перажыванняў.

Ад імя ўсіх новых вавіланян выступіў Цімох Акудовіч. Ён прывёў цікавае параўнанне: як некалі Вавілон, Менск убіраў у сябе розныя культуры, носьбіты якіх лёгка між сабой кантактавалі. І як “вавілонская” эпоха саступіла трыумфу антычнасці, так на месцы старога, вынішчанага Менска быў адбудаваны новы, строгі, дакладны ва ўсім горад. Новыя вавіланяне – гэта мінчукі, здольныя адначасова быць у Мінску і Менску, у горадзе колішнім і сучасным, рамантычным і празаічна-побытавым. “І гэта неабавязкова гісторыкі. Я ўпэўнены, усе мы, хто сабраліся сёння на прэзентацыі, здольныя бачыць Мінск у розных пласкасцях. Можна лічыць, сёння адбыўся першы партыйны сход вавіланян”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/valodzin2/506.jpg

Цікава, што аўтарам ідэі перакладу Міхаіл Валодзін лічыць Уладзіміра Пуціна. “Я абсалютна сур’ёзна пра гэта кажу. Справа ў тым, што ён правёў рысу паміж рускімі – і рускімі: рускімі-жыхарамі Расіі (Расійскай імперыі) і рускімі, што жывуць тут. Доўгія гады я сапраўды лічыў: добра, што беларуская мова ёсць, але ведаць яе неабавязкова. Цяпер я лічу інакш. Аднак беларуская мова не павінна быць адна. Чым больш моў – тым лепш”.

Таксама Міхаіл Валодзін спадзяецца, што “Наш стары добры Вавілон” стане альтэрнатывай саломцы і матрошкам, якія беларусы возяць за мяжу ў якасці сувеніраў.

Чаму другой мовай выдання абраная нямецкая? Аўтар называе дзве прычыны: па-першае, немцы мелі не апошняе значэнне ў старасвецкім Менску і паўплывалі на культуру горада; па-другое, яны вельмі многае зрабілі для Мінска, дапамагаючы адбудоўваць горад, “хоць гэта, магчыма, і комплекс віны”. Пераклад на беларускую мову здзейсніў Віталь Рыжкоў, на нямецкую – Святлана Люкевіч і Андрэас Градэль.

http://budzma.by/wp-content/gallery/valodzin2/598.jpg

Спадарыня Святлана зазначыла: “Я часта чую апошнім часам ад старых мінчукоў, што ўсё цяжэй і цяжэй любіць гэты горад. Кніга Міхаіла Валодзіна напісаная так, што ты разумееш: Мінск варты таго, каб яго любіць”.

Беларуска-нямецкая версія “Вавілону…” захавала мастацкае афармленне папярэдняй кнігі: на вокладцы – адмыслова для таго напісаныя карціны Ігара Рымашэўскага; усе “ўнутраныя” ілюстрацыі — Сяргея Стэльмашонка.

Так прэзентацыя ператварылася ў вечар, прысвечаны адному герою — Мінску-Менску-Минску. Нехта палюбіў горад адразу, іншыя ведаюць яго з маленства і не асабліва ўзіраюцца ў яго твар, але большасць, як зразумела са слоў выступоўцаў, доўга не прымала Мінск. Сярод такіх – кампазітар Віктар Капыцька. “Праз нейкі час пасля таго, як у Менску адкрылася метро, я прывёз сюды маму. Яна была заварожаная, усім захаплялася, а я па старой звычцы пачаў бурчэць: якія вузкія эскалатары, якія кароткія, і чаму іх так мала, і тое не гэтак, і гэта не так… Пасля чаго мама азірнулася да мяне і сказала: “Сынок. Я вярталася ў горад, ад якога не засталося камня не камені. Ён быў знішчаны…” І тады я паглядзеў на горад зусім іншымі вачыма”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/valodzin2/1507.jpg

З віншаваннямі аўтару і словам пра Мінск выступілі мастак Дзмітрый Сурыновіч, фатограф Георгій Ліхтаровіч (яго работы таксама ёсць у кнізе), Андрэй і Крысціна Вітушкі, бібліятэкар Наталля Баброва, а таксама гісторык, мастацтвазнаўца і “калекцыянер пладовага віна” Ягор Сурскі. “Трэба падзякаваць Міхаілу, бо гэта надзвычай своечасовая кніга. Ён сказаў, што беларуская мова – ахова, а я дадам, што ахова – гэта памяць. Міхаіл гэтую памяць аднаўляе, актуалізуе. Без памяці горад знікне”.

Як і без музыкаў. Магчыма, даўным-даўно, калі толькі з’явіўся Менеск, тут спявалі старадаўнюю “Ружу-кветку” – як музыка Алесь Чумакоў на прэзентацыі “Нашага старога добрага Вавілона”. Да менскіх можна смела аднесці створаную тут у 1978 годзе песню “Зачараваная” на словы Генадзя Бураўкіна. Гэтую і некаторыя іншыя песні выканалі музыкі Пятро Клюеў і Зміцер Бенят.

http://budzma.by/wp-content/gallery/valodzin2/1580.jpg

Прэзентацыя доўжылася тры гадзіны, але і пад заслону зала заставалася поўнай. Не будзе перабольшаннем сказаць, што вялікая ў гэтым заслуга Змітра Вайцюшкевіча, чый выступ чакалі шчыра і з нецярпеннем. Дарэчы, выкананая ім на развітанне “Бывайце здаровы” таксама знайшла месца ў “Нашым старым добрым Вавілоне”.

 

Наста Грышчук, Фота: Зарына Кандрацьева

 

Арганізатары мерапрыемства і аўтар кнігі шрыча ўдзячны Грузінскаму культурна-асветніцкаму таварыству “Мамулі” і ТАА “Фудстар” за смачныя пачастункі падчас імпрэзы.

 

 

 

Беларуска-нямецкае выданне “Мінскіх гісторыек”, падрыхтаванае кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у серыі “Кнігарня пісьменніка”, ужо з’явілася ў мінскіх кнігарнях і інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75).

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип