• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.12.2017 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

“Як “МотолькоПомоги”, толькі ў Смалявічах”. Як прайшоў заключны этап Кірмашу праектаў для Міншчыны

14 снежня ў барысаўскай антыкавярні “Happy Time” адбыўся другі этап прэзентацый аднаго з найлепшых “Кірмашоў праектаў” гэтага года.

У лістападзе кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” абвясцілі збор ідэй для Мінскай вобласці. Мы атрымалі ажно 13 якасных і крэатыўных заявак ад жыхароў Маладзечна, Узды, Бараўлян, Старых Дарог, Барысава, Жодзіна, Смалявічаў, Ратамкі, вёсак Аксакаўшчына і Новае Поле і пасёлка Зялёны Бор. Каб грунтоўна абмеркаваць кожную з ідэй, прэзентацыю разбілі на дзве часткі. Першая прайшла ў Мінску 7 снежня. Цяпер прапануем вашай увазе чарговыя шэсць праектаў: шэсць чалавечых гісторый, шэсць мараў зрабіць свет вакол сябе лепшым.

Івэнт-пляц “Свае”

Першы праект прадстаўляла спадарыня Аляксандра Шор з Жодзіна. Яна працуе ў моладзевым цэнтры, дзе даўно мараць пра івэнт-пляц. Для яго ўжо нават назву прыдумалі — “Свае”. Звычайная дзяржаўная ўстанова, якая ёсць, бадай, у кожным горадзе, хоча стварыць утульны для гараджан дворык. Цяпер тэрыторыя, прылеглая да моладзевага цэнтра, фактычна транзітная. Аляксандра Шор з аднадумцамі хацелі бы паставіць тут лавачкі, зрабіць вертыкальнае азеляненне і фотазону.

— Мы праводзілі апытанні, у тым ліку на форумах: што думаюць жодзінцы пра свой горад. Найчасцей адказваюць “Жодзіна не зялёны”. Двары можна прывесці ў парадак самастойна, але асобныя жыхары не ведаюць, з чаго пачаць, і баяцца брацца за гэта. Выснова: няма прасторы, якая аб’ядноўвала б людзей і матывавала абсталёўваць гарадскія тэрыторыі, — тлумачыць сэнс задумы Аляксандра.

Такім чынам, у каманды з Жодзіна ёсць жаданне збіраць вакол сябе актыўных гараджан і паляпшаць двары вакол сябе. Патрэбная дапамога, каб закупіць матэрыялы.

— Як праект будзе працаваць сам на сябе? — пытаецца экспертка, кіраўніца жаночай няўрадавай арганізацыі “Правінцыя” Алена Аўтушка.

— Я ўпэўненая, што, прыкладаючы высілкі, мы атрымаем людзей, якім гэта патрэбна. Людзі самі будуць ахвяраваць саджанцы. Нядаўна мы наладзілі абмен кнігамі — і усё запрацавала. Шафа ўвесь час поўная. Гэта нам надае пэўны аптымізм, — адказвае Аляксандра.

“Кірмаш праектаў” у Мінску: Івэнт-пляц “Свае” from budzma

Смалявічы 2.0

Яшчэ адзін “інфраструктурны” праект прыйшоў са Смалявічаў. Там актывісты хочуць зрабіць сайт як “МотолькоПомоги”, толькі пра Смалявічы. Віртуальная база для гэтага ўжо ёсць: партал smaliavichy.by. Яўген Пугач расказаў, што паводле задумы мясцовыя жыхары будуць пісаць пра побывыя, камунальныя праблемы і такім чынам актыўней выяўляць сваю грамадзянскую неабыякавасць.

— Адміністратары рэсурсу будуць публікаваць праблемы, а людзі могуць прапаноўваць вырашэнні. Аднойчы мы падлічылі і напісалі, колькі ліхтароў не гарыць на галоўнай вуліцы. На наступны дзень свяцілі ўсе, — гаворыць Яўген.

Праекту патрэбнае памяшканне для сустрэчаў (хоць, здаецца, хто і з кім у рамках праекта меў бы сустракацца, Яўген не расказаў) і падарункі самым актыўным карыстальнікам.

— Па чутках, 115.бел у наступным годзе выходзіць на ўсю краіну. Калі гэта сапраўды так, то з іх рэсурсамі стварыць канкурэнцыю будзе цяжка. Падобны праект ёсць у Горках: мапа праблем. Чыноўнікі сапраўды глядзелі кожны панядзелак, што з’явілася на мапе. Аднак жыхары не надта актыўна карысталіся парталам, — каментуе экспертка, кансультантка Міжнароднай арганізацыі “Pact” Юнэля Сальнікава.

— У Горках студэнты, якім не так ужо і важны стан горада, а жыхары зашуганыя. У Смалявічах палова працуе ў Мінску, так што ім няма чаго баяцца, таму што мясцовыя чыноўнікі не маюць уплыву на іх дабрабыт, — парыраваў Яўген.

“Кірмаш праектаў” у Мінску: Смалявічы 2.0 from budzma

“СветляЛечкі”

Наступны блок праектаў аб’яднаны ідэяй несці беларускае высокае, чыстае, светлае для самых разнастайных мэтавых аўдыторый.

Настасся Баброўская хоча рэгулярна праводзіць сустрэчы і майстар-класы для бацькоў і дзяцей у Барысаве. У горадзе, канечне, ёсць прапанова баўлення вольнага часу для маладых сем’яў, аднак там зусім не кранаюць беларускую культуру. Настасся хоча запоўніць гэты прабел і гатовая пачаць ужо з лютага наступнага года. Яна нават і месца для гэтага ўжо прыгледзела: ірландскі паб (відаць, гэта ўстанова “kid’s friendly”) ці антыкавярня “Happy Time”.

Настасся шукае майстроў, якія маглі б праводзіць майстар-класы па традыцыйнай культуры, а яшчэ спікераў на тэму пра падарожжы з дзецьмі. Яна расказала, што аднойчы сама была на такім семінары і пасля паехала ўсёй сям’ёй у Львоў. Цяпер Настасся хоча распавядаць іншым, што вандраваць з малечамі — гэта не цяжар, а толькі асалода.

— Па маім досведзе, самае цяжкае ў ініцыятывах — знайсці зацікаўленых, — каментуе Алена Аўтушка.

— У мяне ёсць знаёмыя, якім гэта патрэбнае, гэта мая першасная аўдыторыя, — адказвае Настасся.

Каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Міншчыне Святлана Чакушка, якая ведае дзясяткі песень і калыханак і раней зрабіла асветніцкі праект “Забаўлянкі для Янкі” ў Віцебску, адразу дае каштоўную параду: распаўсюджваць улёткі з абвесткай па дзіцячых крамах, садках.

Чарговае крытычнае пытанне ад экспертак тычыцца самаакупнасці праекта. Настасся адказвае, што плануе зрабіць кошт майстар-класа 2-3 рублі: плаціць больш людзі могуць быць не гатовыя, а ў ідэале ўсё мусіць быць бясплатна.

“Кірмаш праектаў” у Мінску: “СветляЛечкі” from budzma

З залы гучыць прапанова запрасіць у праект мясцовых пенсіянераў і пенсіянерак, якія маюць шмат вольнага часу і маглі б навучыць вышываць ці спяваць песні без ганарару. Юнэля Сальнікава ўсё ж рэагуе скептычна:

— Думайце пра грошы адразу і арыентуйце на плату сваю аўдыторыю. Можна знайсці валанцёраў-бабуль, але прыйдзе лета, і яны паедуць на лецішчы, — раіць Юнэля.

Адукацыйны цэнтр “Крочым разам!”

Гэты праект прэзентавала цэлая каманда: сям’я Змітра і Насты Смалякоў ды педагог Кацярына Гарэцкая. Пяць гадоў таму ў Смалякоў нарадзілася першае дзіця, праз два гады — другое. Бацькі задумаліся пра беларускамоўную адукацыю і вырашылі: найлепшае, што яны могуць зрабіць, — стварыць уласны дзіцячы садок у сябе ў Ратамцы.

Адукацыйнаму цэнтру “Крочым разам!” усяго тры месяцы. Па фармаце ён падобны да групы кароткага знаходжання дзяцей ад 3 да 6 гадоў. Сям’я Смалякоў арандавала пад цэнтр 100 квадратных метраў у доме, дзе ў другой палове яны жывуць самі. Зміцер кажа, што гэта адзіны ў краіне цэнтр, дзе працуюць па сістэме Марыі Мантэсоры на роднай мове. Цяпер “садок” наведваюць 15 дзяцей з Ратамкі і з Мінска.

“Кірмаш праектаў” у Мінску: Адукацыйны цэнтр “Крочым разам!” from budzma

Аўтары праекта хочуць зрабіць сайт з метадычнымі матэрыяламі, анлайн-урокамі і шукаюць у каманду праграміста. А яшчэ “садку” ў Ратамцы патрэбны кампазітар: аказваецца, беларускамоўных песняў для дзяцей зусім мала, так што праблему трэба зноў выпраўляць самім.

“Свае танцы”

Цімох Акудовіч са “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” (СЭТ) прадставіў праект “Свае танцы”. Сутнасць ідэі ў тым, каб традыцыйныя беларускія кракавяк і полька-бабачка занялі роўнае месца з сальсай і танга культуры гарадоў.

— Калектывы “Харошкі”, “Бяседа” — гэта асобны від мастацтва, але не тое. Мы хочам папулярызаваць традыцыйныя танцы у фармаце сацыяльных. Тым больш у Мінску ёсць моладзь, якая паездзіла па бабулях, назбірала танцаў і цяпер танчыць для сябе, — тлумачыць Цімох.

Вячоркі, дзе можна паскакаць кракавяк і падэспань, рэгулярна праходзяць у Мінску, Гродне і Маладзечне. Час браць новыя гарады, і найбліжэйшымі, дзе ступіць нага сяброў СЭТ, стануць Жодзіна, Салігорск і Вілейка.

— У Беларусі тысячы гарманістаў, але яны трымаюць гармонікі на шафах. Калісьці яны вучыліся, каб дзяўчатам падабацца, на святах граць, а гэтага ўжо даўно няма, — кажа Цімох і пераходзіць адразу да плана дзеянняў.

Каб наладзіць танцавальную супольнасць у новым горадзе, трэба цягам 9 месяцаў правесці там не менш за 15 вечарын, то бок “натанцаваць месца”. А там, глядзі, і месцічы палюбяць гэты від адпачынку, музыкі здымуць свае гармонікі з шафаў і падцягнуцца, а то і турысты стануць прыходзіць паглядзець на беларускую экзотыку.

Для рэалізацыі праекта “Свае танцы” патрэбныя ганарары для музыкаў і вядучых, сродкі для рэкламы, а яшчэ чалавек, які мог бы рабіць віруснае відэа.

“Кірмаш праектаў” у Мінску: “Свае танцы” from budzma

Прадстаўніцы моладзевага цэнтра ў Жодзіне з ходу запрашаюць Цімоха і ўсіх танцораў на сваю пляцоўку. Балазе мясцовая барысаўская супольнасць “Мы за танцы” залу цэнтра ўжо апрабавала і засталася задаволенай.

“19-га а 19-й”

Апошнім выступаў Валер Гусеў з паселка Зялёны бор Смалявіцкага раёна, што за 75 км ад Мінска. Ягоная прэзентацыя — цудоўны прыклад таго, як невялікімі сіламі ў маленькім мястэчку можна стварыць самадастатковую культурніцкую атмасферу. Валер Гусеў працуе ў Доме культуры, дзе нечакана для самога сябе запачаткаваў літаратурна-музычную гасцёўню.

— Неяк у нас вандраваў бард Зміцер Бартосік. Мы дамовіліся, што неўзабаве ён вернецца і выступіць для нашых людзей. Ён прыехаў, і сустрэча з ім адбывалася 19-га лістапада а 19-й гадзіне. Я тады яшчэ падумаў: добра было б, каб да нас штомесяц нехта прыязджаў, — кажа выступоўца.

Так з’явіўся брэнд “19-га а 19-й”, а дзякуючы падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” мара Валера Гусева і актыўных мясцовых жыхароў здзейснілася. У Доме культуры і бібліятэцы прайшло больш за 50 сустрэч з музыкамі і пісьменнікамі: 19-га чысла кожнага месяца а 19-й гадзіне.

— Хадановіч аднойчы загаварыўся так, што спазніўся на апошнюю маршрутку. Давялося мне яго везці ў Мінск, але ён мяне кавай напаіў, — з захапленнем распавядае спадар Валер.

Па ягоных словах, спачатку на вечарыны прыходзіла 10-12 асобаў, а пасля больш за 50, пры тым, што ў Зялёным Бары жыве 1200 чалавек.

— Я прапаную зрабіць кампанію “19-га а 19-й” у малых населеных пунктах Беларусі, і рэгулярна праводзіць творчыя сустрэчы, — падсумаваў Валер Гусеў.

“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й” from budzma

А чаму б не? Тым больш калі “франшыза” Дома культуры з Зялёнага Бору даказала сваю паспяховасць і яшчэ раз пацвердзіла вядомую ісціну: каб жыць цікава тут і цяпер, неабавязкова мяняць малую радзіму на вялікія гарады і далёкае замежжа.

Хрысціна Марчук

Фота Зарыны Кандрацьевай

Глядзіце таксама:

“Падарыце старшыні райвыканкама сабаку”. Чарговы “Кірмаш праектаў” адбыўся ў Мінску


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип