У Віцебску 2 ліпеня ўпершыню прайшоў гарадскі фестываль KARTONKA. Месцам падзей стаў Карданажна-паліграфічны камбінат “Пакроўскі”, ва ўнутраным дворыку якога (а гэта больш за 1500 кв.м.) з 12:00 да самай ночы адбываліся лекцыі, кінапаказы, маркет, канцэрт гуртоў Bez.Not, NIZKIZ, De Puta Madre Banda, НагУаль і шмат іншых цікавостак.
Першы фэст сабраў больш за 2000 чалавек і паказаў актуальнасць культурніцкіх “акупацый” індустрыяльных лакацый. Дождж і іншыя выбрыкі надвор’я не перашкодзілі наведаць фестываль і самым маленькім і ўжо сталым людзям, асабліва шмат было жыхароў прылягаючых вуліц.
Генеральным партнёрам фестываля выступіў “Аліварскі квас”. Фэст праводзіўся пры падтрымцы СКУ “Віцебск для мяне”, ГКК “Будзьма беларусамі!”, Аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама.
Як гэта было, глядзіце ў вялікай фотасправаздачы:
Фота: Іван Сямёнаў