Пісьменнік Васіль Якавенка і фронтмэн гурта P.L.A.N. Андрэй Плясанаў возьмуць удзел у шэрагу творчых сустрэч па Мінскай вобласці на працягу кастрычніка.
3 кастрычніка – імпрэза адбудзецца ў г. Узда Мінскай вобласці, у будынку Цэнтральнай бібліятэкі, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Пралетарская, 94 і распачнецца ў 11.00.
4 кастрычніка – раённая цэнтральная бібліятэка гораду Чэрвеня Мінскай вобласці прыме гасцей з Мінску ў 14.30. Бібліятэка знаходзіцца па адрасе: пл. Свабоды, 8.
А вось санаторый “Волма”, які размясціўся каля мястэчка Азёрны Мінскай вобласці Чэрвенскага раёну, зладзіць для творчага тандэму сустрэчу ў 17.00.
16 кастрычніка – творчая сустрэча ў санаторыі “Крыніца” (Мінскі раён) распачнецца ў 17.00.
1 лістапада – Васіль Якавенка і Андрэй Плясанаў выступяць у Мінскім раённым цэнтры культуры па адрасе: вул. Вышалескага, 7, у 12.00.
Творчыя сустрэчы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”