• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.10.2018 | Адказны бізнес

Жадаеце дапамагчы суседзям? Прапануем добры фармат!

У Бараўлянах у пачатку кастрычніка стартаваў праект “Марафон шчодрасці”: мясцовыя жыхары робяць падарункі адзінокім сталым людзям і збіраюць рэчы для шматдзетных сем’яў. Нядаўна прынеслі такую гару рэчаў, што арганізатары перабіралі і сартавалі іх 7 гадзін! Ініцыятарка акцыі, дырэктарка прыватнай установы “Цэнтр вольнага часу дарослых і дзяцей “ЭкаЖыццё” Аксана Бярнацкая, распавяла budzma.by, як атрымалася наладзіць такую талаку, дала парады тым, хто хоча нечага падобнага ў сваёй супольнасці, а таксама запрасіла ўсіх неабыякавых узяць удзел у гэтым марафоне.

— Ідэя марафону нарадзілася з простага чалавечага назірання за суседзямі, — гаворыць Аксана. — Многія людзі сёння пытаюцца, у які дзіцячы дом аддаць рэчы, якой дабрачыннай арганізацыі дапамагчы. Але для пачатку можна проста агледзецца і прапанаваць дапамогу сваім суседзям. Паглядзіце на дзіцячую пляцоўку, можа, там знаёмы хлопчык у вятроўцы, а на дварэ ўжо халодная восень, або суседка-бабуля стаіць побач у краме і лічыць капейкі малака купіць. Навошта далёка хадзіць? Дапамажыце ім. Таму мы свой марафон і назвалі “Свае для сваіх”. Гэта нашае традыцыйнае добрасуседства, тая самая талака. Калі мы будзем з адкрытым сэрцам і вачыма глядзець вакол сябе, заўсёды знойдзем, каму і як дапамагчы.

На тэрыторыі нашага сельсавета, напрыклад, пражывае больш за сто зусім адзінокіх пенсіянераў. Таму летась напярэдадні Новага года я кінула кліч аб марафоне шчодрасці, каб людзі прыносілі ў наш офіс рэчы, сувеніры, цукеркі. Жыхары адгукнуліся, мы сфармавалі падарункі і разам з дзецьмі пайшлі па кватэрах адзінокіх пажылых людзей. Яны былі вельмі кранутыя! Таму мы вырашылі, што ўжо не пакінем гэтых людзей і ў наступным годзе зладзім такі ж марафон. Потым мы даведаліся, што ў нашым сельсавеце пражываюць шматдзетныя сем’і, ёсць нават асобны дом у вёсцы Копішча, дзе жывуць такія сем’і. Мы вырашылі дапамагчы і ім — абвясцілі збор падарункаў. 11 кастрычніка сабралі столькі, што сартавалі з 9 раніцы да чатырох вечара. І людзі працягваюць несці.

Другая і трэцяя частка марафону шчодрасці пройдзе 27 і 28 кастрычніка.

27 кастрычніка ў нашым клубе з 11.00 да 14.00 адбудзецца дабрачынная выстава-кірмаш рамеснікаў, школьнікаў і наведніц нашай творчай майстэрні. Будзем прадаваць нашыя вырабы, і 10 % ад выручкі пойдзе на падарункі дзецям і адзінокім пажылым людзям.

28 кастрычніка адправімся ў вёску Копішча, каб дапамагчы шматдзетным сем’ям Бараўлянскага сельскага савета.

А ў снежні мы павіншуем са святамі нашых пажылых.

На гэтую ініцыятыву адгукнуліся не толькі жыхары, сёлета нас яшчэ падтрымалі дзве арганізацыі: крама “Умняшка” зрабіла свой унёсак, а фірма “БелВіАн” падарыла 47 кг мармеладу.

Парады

Тым, хто хацеў бы рэалізаваць падобныя ініцыятывы ў сваёй супольнасці, Аксана дала слушныя парады:

  • Лепш пачынаць збор рэчаў за 2-3 месяцы да моманту раздачы падарункаў.
  • Неабходна стварыць некалькі валанцёрскіх атрадаў з дарослых і дзяцей для развозу падарункаў, каб гэта не звальвалася толькі на арганізатараў.
  • Прыцягвайце да гэтых ініцыятываў школьнікаў. Хтосьці разам з вамі раздасць падарункі, хтосьці іх зробіць сам на ўроках працы ці дома.
  • Супрацоўнічайце з мясцовымі ўладамі. У выканкамах ці сельсаветах вам могуць даць спісы людзей, якім патрэбная дапамога, параяць, да каго прыйсці ў першую чаргу.
  • Актыўна карыстайцеся групамі ў сацыяльных сетках для распаўсюду інфармацыі аб ініцыятывах мясцовай супольнасці, кааперуйцеся з ужо існымі актыўнымі групамі.

— Часта людзі пытаюцца ў мяне, як дапамагчы, каб чалавек прыняў гэта як шчыры дар, а не як падачку, — працягвае Аксана. — Я ў такіх выпадках кажу людзям: “Дзякуй, што далі мне магчымасць дапамагчы вам”. Тварыць дабро і дапамагаць іншым — натуральная патрэба чалавека. Нават той, хто сам у бядзе, выпроствае плечы, калі разумее, што можа дапамагчы таму, каму горш. Я гэта бачу на ўласных прыкладах. У нашай установе мы адкрылі інклюзіўны крэатыўны Клуб “Бараўлянская талака”. Сюды разам з усімі прыходзяць і бацькі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, самі дзеці. І неяк за чарговай творчай працай я распавяла такім мамам пра тое, што ў нас жыве шмат адзінокіх людзей і што было б выдатна падтрымаць іх увагай, таму што адзінота — страшная рэч. І адна мама раптам праслязілася і сказала, што ўсё жыццё адчувала сябе абдзеленай, а тут можа сама камусьці дапамагчы. Гэта мяняе погляд на жыццё. Таму мы і дзякуем тым, хто прымае нашу дапамогу.

КААРДЫНАТЫ

Тыя, хто хацеў бы далучыцца да Марафону шчодрасці, які працягнецца да снежня, могуць звяртацца ў “ЭкаЖыццё ” па адрасе: вул. 40 гадоў Перамогі, дом 34, Бараўляны.

+375 (29) 122-00-69

Старонкі ў сацыяльных сетках Вконтакте i Facebook.

Ганна Кручкова

Фота Зарыны Кандрацьевай

Праект “ЭкоЖизнь” стаў адным з фіналістаў курса Biz4all-2, які паспяхова ажыццяўляецца ў межах праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”. Арганізатарм гэтай праграмы з’яўляецца ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды) і пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза (больш падрабязна глядзіце на biz4all.eu).

unioeuropeafoto

biz4all

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип