• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.06.2016 | Навіны "Будзьма!" Абмяркоўваем культуру Культура на галоўнай Разам да справы!

6 міфаў пра краўдфандынг

Калектыўны збор сродкаў на цікавыя, добрыя, шчырыя справы ў Беларусі яшчэ не моцна распаўсюджаны. І каб зразумець, у чым жа прычыны гэтага, і ці стане калектыўнае фінансаванне добрай беларускай традыцыяй,  кампанія “Будзьма беларусамі!” сабрала вядомых асобаў у Першым крэатыўным хабе “Корпус8” паразважаць пра гэта разам.

Тэма сфармулявалася натуральна: “Краўдфандынг: жабрацтва ці дабрачыннасць?”. Спікеры – усе людзі з досведам: Вольга Мжэльская, піяр-менеджар Ulej.by, Дзяніс Кандратовіч, аўтар першага краўдфандынгавага праекту, аукцыёна сустрэч “МаеСэнс”, Марыя Шарый, удзельніца гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” і рэгіянальны каардынарар ГКК “Будзьма беларусамі!”, Віктар Марціновіч, пісьменнік, аўтар раманаў “Сфагнум”, “Мова”, Аляксей Багдасар’ян, аўтар паспяховага сацыяльнага праекта “Оле-Засынай паволі”, а таксама вядучы ток-шоў паэт і шоўмэн Усевалад Сцебурака. Таму паслухаць іх і пазадаваць надзённыя пытанні сабралася шмат цікаўных.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tskf/1636.jpg

У свеце краўдкампаніі збіраюць грошы на поўнаметражнае кіно, будаўніцтва Мінас-Цірыта, сацыяльныя праекты і тэхнічныя ідэі. Агулам за 2015 год людзі назбіралі амаль $35 млрд, а рынак расце штогод больш чым на 100%. У нас такая практыка з’явілася нядаўна, але колькасць удзельнікаў паступова расце. Праўда, хуткім гэты рост назваць складана.

Міф 1. Краўдфандынг – гэта жабрацтва

Народнае фінансаванне (сrowd – “натоўп”, funding – “фінансаванне”) – гэта наша спрадвечная дапамога талакой, толькі ў новым фармаце. А яшчэ гэта будучыня і новая форма плаціць падаткі, перакананы Алег Хаменка: “Я б хацеў, каб у нас было правільнае разуменне. Гэта не жабрацтва і не дабрачыннасць, а ўласны ўплыў на сённяшняе грамадства. Я галасую ўласным рублём, а не птушкай каля “так” ці “не”. Ён, дарэчы, сам паспяхова сабраў грошы на мабільны дадатак з народнымі казкамі.

Нядаўна людзі з розных краін прагаласавалі за новы альбом “Старога Ольсы”, на які збіралі грошы праз Kickstarter. Удзельніца гурта Марыя Шарый правяла кампанію і падзялілася досведам: “На альбом сярэднявечнай музыкі ахвяравалі людзі з ЗША, дзе ўласна Сярэднявечча і не было. Але яны ўпадабалі ідэю. Некаторыя з нашых донараў на той час падтрымалі ўжо больш за 200 праектаў. А гэта сведчыць пра тое, што амерыканскае грамадства, у адрозненне ад беларускага, гатовае да ўзаемадапамогі, гатовае даць камусьці першапачатковы старт у жыцці для спраўджання чыёйсьці мары”. Яна перакананая, што ўдзел у краўдфандынгу – цалкам станоўчы досвед: “Гэта аб’ядноўвае людзей, і ва ўдзельнікаў выклікае далейшае жаданне дапамагаць іншым. Гэта новая форма стасункаў, якая мае камерцыйную аснову, але пры гэтым з вельмі эмацыйным складнікам. Такія стасункі дазваляюць выходзіць трошкі шырэй за межы сваёй канапы, уключаючыся з цікавасцю ў грамадскія працэсы і становячыся асабістай гісторыяй кагосьці”. Што і казаць, досвед сапраўды станоўчы: дзякуючы гэтай кампаніі ў жніўні гурт выпраўляецца ў ЗША з вялікім канцэртным турам.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tskf/1664.jpg

Піяр-менеджар Ulej.by Вольга Мжэльская лічыць, што такім шляхам ідзе адбор насамрэч вартых праектаў: “Акрамя маёй працы на Ulej я яшчэ арт-менеджар. Бывае так, што распавядаеш якому-небудзь менеджару, што хочаш прывесці вядомага чалавека, зладзіць выбітную імпрэзу, а ён кажа, што такога мастака не ведае, а значыць, ніхто яго не ведае і грошай не дасць. І вось адзін супрацоўнік буйной канторы вырашае, што варта пабачыць шырокай публіцы”.

Апроч адчування ўласнай значнасці донар таксама можа атрымаць эксклюзіўныя падарункі ад аўтараў праекта. Гэта можа быць як рэдкая рэч, так і выключная мажлівасць кшталту пабачыцца са спевакамі ці пабываць на перадпрэм’ерным паказе.

 

Міф 2. Калі праект не збярэ патрэбную суму, вашы грошы забярэ пляцоўка

Звычайна аўтар вызначае пэўны тэрмін, за які каманда павінная назбіраць заяўленую суму для свайго праекта.  Калі донар уклаўся ў нечую ідэю, але яна не стала дастаткова цікавай, па сканчэнні тэрміна кампаніі яму вернуць ягоны ўклад цалкам.

Вольга Мжэльская адзначыла: “У сусветнай практыцы краўдфандынгу існуюць розныя ўмовы збору сродкаў:« атрымліваеш усё, што сабраў » і « усё ці нічога ». Ulej працуе па прынцыпе «усё ці нічога» (так працуе і амерыканскі Kickstarter). Прычына вельмі простая. Калі праект замоўлены на 1 тысячу долараў, а сабраў толькі 250 долараў, хіба здолее аўтар зрабіць нешта якасна? Можа, нешта на каленцы і прыдумае, але людзі давалі яму грошы на іншае”, – падкрэсліла яна.

Махлярыць у гэтай справе немагчыма ні аўтару, ні пляцоўцы, на донару. Так, заснавальнік MaeSens Дзяніс Кандратовіч распавёў, што ўсе бакі працэсу абароненыя дамовамі: “Тут працуе дзяржаўнае заканадаўства, так што і пакаранне за махлярства суадноснае”.

 

Міф 3. На пляцоўцы можна збіраць грошы на любыя праекты

“Мы не збіраем грошы на палітычныя праекты”, – акрэсліў сваю пазіцыю Дзяніс Кандратовіч. Па яго словах, нейкага спісу ідэй, якіх не падтрымае яго пляцоўка, пакуль няма. Аднак мадэратары не прымуць ініцыятыву, якая пашкодзіць грамадству, альбо будзе мець палітычны ўхіл. Вольга Мжэльская падзяліла такое меркаванне: “Мы падтрымаем усё, што не забаронена законам, але стараемся трымацца ад палітыкі далей”, – і адзначыла, што ніякіх прымхаў да праектаў меншасцяў, кшталту ЛГБТ, Ulej не мае.

Аднак кожны праект асабіста разглядаюць мадэратары і могуць адмовіць з нейкіх толькі ім зразумелых прычынаў. Напрыклад, Talaka.by адмовілася збіраць грошы на друк хрысціянскай азбукі – бо яна хрысціянская.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tskf/1638.jpg

Міф 4. У краўдфандынгу ўдзельнічаюць, каб папіярыцца

Аўтар паспяховага сацыяльнага праекта “Оле-Засынай паволі” Аляксей Багдасар’ян прызнаўся, што трохі скарыстаўся ў сваім праекце службовым становішчам: “На радыё ўвесь час звяртаюцца з просьбай дапамагчы хворым дзецям, але ў эфіры такая інфармацыя хутка губляецца. Таму мы на “Юністар” прыдумалі зрабіць унікальныя падарункі для донараў і адышлі ўбок. Так людзі атрымалі запрашэнні на эфір ці экскурсію на радыё. Яшчэ я прасіў супрацоўнікаў дзяліцца інфармацыяй пра кампанію ва ўласных стужках. Але гэта не была рэклама, мы ўсе хацелі зрабіць сур’ёзную справу, дапамагчы. Таму і самі ўкладаліся”.

Так, дзякуючы 514 донарам атрымалася назбіраць сродкі на абсталяванне для кабінета ЛФК у дзіцячым хоспісе з адпаведнымі трэнажорамі інвентаром, на мэблю, (бескаркасныя крэслы, медыцынскую банкетку, стол, стул, лямпу настольную, шафу, вешалку), кампутар і музычны цэнтр.

“Вось дзіця хварэе, але марыць пра сінтэзатар. Яму робяць такі падарунак. І ці не ўсё роўна, рэклама гэта ці не, калі дзіцячая мара здзейснілася?” – дзівіўся Дзяніс Кандратовіч.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tskf/1006.jpg

Міф 5. У Беларусі нельга сабраць грошы на сталы праект

Цяпер толькі 10% донараў нейкай пляцоўкі стала падтрымліваюць праекты. У асноўным людзі прыходзяць на пляцоўкі па спасылцы з сацыяльных сетак ці анлайнавых выданняў. На сёння ў Беларусі сярэдні чэк бэйкера – 23$, у Расіі – 25$, а ў ЗША – 32$. Так што розніца ў сярэднім заробку не катастрафічна ўплывае на здольнасць да ахвяраванняў.

За год сваёй дзейнасці Ulej здолеў паспяхова скончыць збор грошай на 40% праектаў, сярод якіх – некалькі фільмаў, кніг, музычных альбомаў і кліпаў, а таксама сацыяльныя і інклюзіўныя праекты на сотні мільёнаў рублёў. Часам беларускі донар нават не ведае, што паўдзельнічаў у краўдфандынгу. “Я сустракала людзей, якія пераходзілі па спасылцы на наш сайт, ахвяравалі грошы на праект і не ведалі, што за Ulej і чым там людзі займаюцца”, – распавяла Вольга Мжэльская.

Увогуле нашы донары маюць некалькі агульных рысаў: у іх сярэдняя зацікаўленасць у праекце (мала хто лістуецца з аўтарамі і сочыць за кожным этапам, але вынікамі цікавяцца), яны ахвяруюць на культуру і сацыяльныя ідэі, адкрытыя для новых ідэй і толькі вучацца ахвяраваць.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tskf/1760.jpg

Міф 6. Удзельнічаць у краўдфандынгу складана

З той сустрэчы мы склалі простыя алгарытмы і парады практыкаў, як падтрымаць вартыя вашай увагі праекты ці як пачаць збіраць грошы на сваю ідэю. У байнэце ёсць тры пляцоўкі: Ulej, MaeSens і Talaka. Кожная мае асаблівасці, але асноўныя крокі аднолькавыя.

 

Як знайсці і падтрымаць праект

Калі даяце грошы на ініцыятыву – вы бэйкер. За свой удзел можаце атрымаць месца ў спісе сяброў праекта альбо эксклюзіўны падарунак.

Першы крок: праходзіце максімальна спрошчаную рэгістрацыю: імя/прозвішча, пошта, пароль.

Другі крок: абіраеце ў спісе катэгорый праектаў вашу ўлюбёную: ад ежы да тэхналогій. Цяпер самыя папулярныя плыні – культура і сацыяльныя ідэі: такія праекты часцей збіраюць поўную суму. Ці пераходзьце па спасылцы ад сяброў у сацсетцы.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tskf/1812.jpg

Трэці крок: мінімальнае ахвяраванне на “Вулеі” – 0,25 долара. За большыя грошы можна атрымаць унікальны падарунак (яны часцяком вельмі файныя). Пераводзяць грошы праз сістэму беларускага ці замежнага банка альбо праз АРІП (калі аплачваеце паслугі ЖКГ праз яго, то тут дакладна разберацеся).

Чацвёрты крок: вы малайчына, адчуваеце гонар за сябе, чакаеце падарунак.

Можна камунікаваць з ініцыятарамі праекта, сачыць за яго развіццём альбо забіць на яго – тут каму як падабаецца.

І галоўнае: не бойцеся і не саромейцеся пачынаць. Краўдфандынг – гэта не жабрацтва. І нават калі ў вашых сяброў занадта інтымнае стаўленне да ўласных стужак у сацсетках, то зусім незнаёмыя людзі могуць дапамагчы не толькі шэрам, але і грашыма. Галоўнае, каб ідэя была файнай (успомніце, як збіралі на Гуркова ці на Heta Belarus Dzietka!).

Рабіце і падтрымлівайце істотныя праекты. Бо разам да справы дайсці прасцей.

P.S. І ёсць нагода не адкладаць на пазней! Яшчэ не позна спрычыніцца да арганізацыі яскравай падзеі – Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, адчуваць за гэта гонар, а таксама  ўдзячнасць арганізатараў. Зрабіце свой унёсак, каб прастора, у якой мы жывем, станавілася ўсё прывабней і радней тут: ulej.by

 

Марыя Грыц, фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип