Каталіцкае свята ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе 5-6 ліпеня і стане асаблівым дзякуючы важнай падзеі, піша katolik.life.
Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Будславе сёлета пройдуць 5-6 ліпеня. Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай запланаваны пад дэвізам «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — спакой і прымірэнне наша» па звычайным сцэнары: са святой Імшой для пілігрымаў і начной працэсіяй у пятніцу, Імшой апоўначы, моладзевай праграмай, набажэнствамі і галоўнай будзе адпраўляць Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
У гэтым годзе свята стане асаблівым — дзякуючы Інтронізацыі, гэта значыць прысвячэнню Каталіцкай царквы ў Беларусі і кожнага верніка Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
Падрабязную праграму Будслаўскага фэсту глядзіце па спасылцы.