Праект Lizpinium выпусціў цішоткі з беларускімі прынтамі, сярод іх: «Сваю Асмалоўку нашу з сабой» і «Саламяныя павукі».
У прынце «Сваю Асмалоўку нашу з сабой» праект стылізаваў выгляд на гэты гістарычны раён зверху. Як кажуць аўтары, гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, якая блізкая нашаму сэрцу. Пра месцы, дзе мы пакінулі часцінку сябе, якія натхняюць, з якімі звязаныя дарагія ўспаміны.
У прынце «Саламяныя павукі» аўтары спалучылі абрысы Беларусі з абрысамі традыцыйных беларускіх вырабаў — саламяных павукоў. Як цэлае немагчыма без кожнага асобнага элемента, так і культура ёсць вынікам мноства элементаў і спалучэнняў. Аўтары нагадваюць: «Перш за ўсё, ані Беларусь, ані беларуская культура немагчымыя без нас з вамі! То не забывайцеся, калі ласка, на гэта».