Мясцовыя ўлады выканалі абяцанне, піша «Наша Ніва».
Фота: fotobel.by
Чыноўнікі Чашніцкага раёну ў красавіку 2024 года адказалі на зварот актывістаў Ігара Случака і Аліны Нагорнай з прапановай дадаць беларускую мову на шыльды.
У лісце за подпісам намесніка старшыні Чашніцкага райвыканкама паведамлялася, што такая работа будзе праведзена да 1 мая гэтага года.
Цяпер Ігар Случак падзяліўся новым лістом, у якім чыноўнік паведамляе, што «рускамоўныя вулічныя шыльды, паказальнікі адрасоў і напрамкаў з дубляваннем на беларускай мове замененыя».
Такім чынам, цяпер у горадзе шыльды на дзвюх мовах.