• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.03.2022 | Культура

Гуканне вясны: як праводзілі абрад нашы продкі і як можна завабіць вясну ў сучасных гарадскіх умовах

Вясна з даўніх часоў успрымаецца як пачатак новага жыццёвага цыклу. Зноўку раскручваецца гадавое кола. Натуральна, што веснавога абуджэння прыроды чакалі з нецярпеннем, намагаліся прыспешыць рознымі рытуальнымі дзеяннямі.

У нашых продкаў існаваў прыгожы абрад гукання вясны. Ён быў скіраваны на тое, каб зазваць хутчэй вясну і цяпло, забяспечыць будучы багаты ўраджай, прыплод хатняй жывёлы, дабрабыт увогуле.


Дакладна вызначанага дня для гукання вясны няма. Назіралі за прыродай: калі сыходзіў снег з пагоркаў ды пачынала прыграваць сонейка, тады і праводзілі абрад. У некаторых рэгіёнах яго прымяркоўвалі да першай песні жаваронка альбо прылёту буслоў. На Палессі маглі ісці гукаць 1 сакавіка. Але больш распаўсюджанай датай было 25 сакавіка — Дабравешчанне. Так што сёння мы можам гукаць вясну хаць цэлы месяц.

Некаторыя рытуалы, якія здзяйснялі нашыя продкі, у сучасных варунках можна выкарыстаць для псіхалагічнай падтрымкі сябе і блізкіх. Расказваем, як можна гэта зрабіць у сённяшніх умовах у горадзе.

photo_2022-03-21_11-02-44.jpg
Гуканне вясны зладзілі беларусы Уроцлава, сакавік 2022. Фота: Vasylyna Khmil

1. Прыборка дома

У нашых продкаў існаваў звычай — сустракаючы вясну, паліць на пагорках вогнішчы ды скідваць у іх усялякае смецце, што назапасілася за зіму. Вогнішча раскладаць не абавязкова, а вось смецце ды непатрэбныя рэчы вынесці з дому варта. Рэчы ў добрым стане, але якімі вы не карыстаецеся, можна аддаць на дабрачыннасць ці перапрацоўку. Астатняе — без шкадавання на сметнік!

2. Прыгожая ды яркая вопратка

Разбярыце свае шафы, знайдзіце штосьці яркае, вясёлае, што падыме настрой вам ды тым, хто навокал. Заадно і лішняе можна прыбраць, вызваліць сваю жыццёвую прастору. А калі нічога не знойдзецца, то і новай рэччу сябе парадаваць варта.

3. Сустрэча з сябрамі

Прымяркуйце абрад да выходных і запрасіце сваякоў ды сяброў. Вясна нясе абуджэнне і радасць існавання. То і вы напоўніце радасцю і вяселлем пачатак новага жыццёвага цыклу.

4. Выхад на прыроду

Не варта сядзець у гэты дзень у памяшканні. Каб Вясна пачула ваш заклік, трэба ісці на вуліцу. Выйдзіце ў парк ці бліжэйшы скверык, на бераг вадасховішча ці хаця б у які зацішны дворык. Абярыце прыгожае месца (пажадана, каб гэта было нейкае ўзвышша) і гукайце там вясну: можна паспяваць «вяснянкі», можна павадзіць карагоды (асабліва гэта будзе цікава, калі ў вашай кампаніі ёсць малыя дзеткі), можна проста папіць разам гарбаткі з тэрмаса ды з’есці рытуальнае печыва — галёпу.

5. Рытуальнае печыва

Напячыце галёп — булачкі ў выглядзе птушак ці адбітка буслінай нагі (робіцца трыма пальцамі на кавалачку цеста) альбо дужыкаў — булачкі ў выглядзе крыжыкаў. Нейкіх адмысловых страў на гуканне вясны не гатавалі. Было распаўсюджана рытуальнае печыва ў выглядзе птушак, бо яны лічыліся веснікамі надыходу цяпла, альбо крыжыкаў — моцны абарончы знак. Частку печыва выносілі на двор — паказаць сонейку і пачаставаць птушак, астатняе — з’ядалі, каб не хварэць і быць дужымі.

6. Гушканне на арэлях

Па магчымасці знайдзіце арэлі ды прыгадайце дзяцінства! Адным з самых распаўсюджаных абрадавых дзеянняў пры гуканні вясны было гушканне на арэлях. Тлумачаць яго сэнс па-рознаму: хто кажа, што гушкацца трэба, каб парос даўгі лён. Хто прыпісвае веснавому гушканню падаўжэнне ўласнага жыцця. Як бы тое ні было, а настрой у вас гарантавана падымецца!

7. Радуйцеся кожнаму дню і будзьце на пазітыве!

canvas.png

Веснавы фэст

27 сакавіка ў Вязынцы на тэрыторыі філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ладзіцца традыцыйны веснавы фэст «Гуканне вясны».

Вязынка — месца чароўнае. Калі маеце магчымасць паехаць туды, абавязкова скарыстайцеся ёй. Можна будзе пагрэцца на сонейку, паслухаць птушак, паклікаць вясну, падыхаць свежым паветрам, набрацца сіл.

Анастасія Комлік-Ямаціна, budzma.org


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM