• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.11.2019 | Маё права

Інтэрнэт-бяспека і дзеці: міфы vs рэальнасць

9 лістапада на базе Цэнтра вольнага часу для дарослых і дзяцей “Экажыццё” (Бараўляны) у межах праекта “Маё права” ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” быў зладжаны першы дыскусійна-прававы клуб. Тэма, якую абмяркоўвалі ўдзельнікі клуба (падлеткі і іх бацькі), надзвычай важная сёння і датычыць так ці інакш усіх. Гэта тэма бяспечных стасункаў з інтэрнэтам для дзяцей і дарослых. Экспертка Валянціна Чэкан – педагог з 25-гадовым стажам, сузаснавальніца прыватнай школы STEAM і IT Princess Аcademy – распавяла пра асновы digital-гігіены і развеяла звязаныя з сецівам міфы, якія існуюць у галовах бацькоў.

Спярша варта зразумець: бяспека не бывае віртуальнай альбо рэальнай, яна або ёсць, або яе няма. Напрыклад, калі дзіця першы раз у жыцці бярэ ў рукі іголку з ніткай ці прас – што кажуць яму дарослыя? Cлушна, яны папярэджваюць пра правілы бяспечнага карыстання. Тое самае трэба рабіць і з інтэрнэтам! Аднак чамусьці бацькі, звяртаючыся да псіхолагаў адносна праблемаў з дзецьмі і іх стасункаў з сецівам, упускаюць той факт, што яны свайму дзіцяці правілы паводзінаў у інтэрнэце не патлумачылі.

Валянціна Чэкан

Такім чынам, Валянціна Чэкан заклікае бацькоў не адфутбольваць “мячык адказнасці” ў бок дзяцей, педагогаў або псіхолагаў, а ўзяць гэтую адказнасць на сябе. Якія ж існуюць міфы і легенды адносна інтэрнэту і што з іх праўда, а што – не?

Міф першы. 44 % дзяцей усяго свету ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў пастаянна знаходзяцца анлайн.

І гэта вельмі хвалюе дарослых, бо а як жа “рэальнае жыццё”?

Узнікае заканамернае пытанне: а самі бацькі? Адказ на паверхні: дарослыя пастаянна сядзяць анлайн пры тым, што забараняюць рабіць гэта сваім дзецям.

Чытайце таксама: «Не пакідай слядоў….»

Экспертка адзначае, што digital-дэтокс (перыяд часу, калі чалавек свядома адмаўляецца ад выкарыстання гаджэтаў з мэтай зняцця стрэсу, пагружэння ў рэальную камунікацыю – заўв. рэд.) працуе толькі тады, калі ўсе без выключэння члены сям’і яго прытрымліваюцца. Дамоўленасць павінная быць узаемнай, правілы – аднолькавымі для ўсіх. Калі да 10 гадоў для дзіцяці існуюць безумоўныя правілы, дэклараваныя бацькамі, то з 10-11 гадоў спрацуе толькі дамоўленасць. Гэта можа быць пісьмовы дагавор, размешчаны на халадзільніку. Напрыклад, сон без гаджэтаў: на ноч усе гаджэты, якія ёсць у доме, ставяцца на зарадку на кухні, і гэта датычыцца ўсіх – і дзяцей, і мамы, і таты, і бабулі, і дзядулі.

Міф другі. Шкодны/небяспечны кантэнт складае больш за 2/3 усяго інтэрнэт-кантэнту ў свеце.

Пытанне: а што канкрэтна робяць самі бацькі для бяспекі сваіх дзяцей? Часцей за ўсё, кажа Валянціна Чэкан, нічога, зноў-такі перакідваючы адказнасць на тых, хто гэты кантэнт размяшчае, і на дзяцей, якія гэты кантэнт спажываюць.

Але ж у кожнага правайдара ёсць паслугі “Бацькоўскі кантроль” або “Сямейны інтэрнэт”. У мабільных аператараў таксама ёсць адпаведныя тарыфы. І дарослыя могуць не пускаць гэта ўсё ў свой дом ці на прылады сваіх дзетак.

Вельмі зручная рэч для дзяцей да 10 гадоў – смарт-гадзіннік. Ён дае магчымасць адсачыць месцазнаходжанне дзіцяці і паразмаўляць з ім без лішняга кантэнту або дадатковых “дарослых” функцый.

Яшчэ адзін варыянт – гэта дамашні камп’ютар, якім карыстаюцца ўсе члены сям’і і які стаіць у гасцёўні (не ў дзіцячым пакоі, а менавіта там, дзе збіраюцца разам усе).


Міф трэці. У рэальным жыцці для падлетка больш небяспекі, чым у віртуальным (або наадварот).

Як было згадана вышэй, небяспека не дзеліцца на рэальную і віртуальную – яна адна.

Віды небяспекі, з якімі можа сутыкнуцца падлетак, аднолькавыя незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца: гуляе на дварэ, сядзіць за партай у школе або сёрфіць у інтэрнэце. Яны наступныя:

●      абразы (прыніжэнні);

●      няшчасныя выпадкі;

●      порна;

●      канфлікты;

●      псіхалагічны ўціск;

●      экстрэмізм;

●      гвалт, сэксуальныя дамагальніцтвы;

●      прапаганда залежнасцей: алкаголю, курэння, наркотыкаў;

●      заклікі нанесці сабе шкоду (суіцыд, небяспечныя эксперыменты над сабой);

●      ашуканства і вымагальніцтва;

●      агрэсіўная камунікацыя.


Мэта бацькоў – даць мапу і падказаць варыянты маршруту

Яшчэ 20 гадоў таму ў сацыяльнай іерархіі падлетка першае месца займала яго тусоўка, кампанія, “зграя”. У лічбавую эпоху сітуацыя змянілася, і пазіцыі размяркоўваюцца так:

1.    Бацькі

2.    Інтэрнэт

3.    Настаўнікі

4.    Сябры і аднакласнікі.

Гэта азначае, што калі падлетак не можа падысці са сваёй праблемай або пытаннем да бацькоў (напрыклад, не склаліся давяральныя адносіны) – шукаць свае адказы ён/яна пойдзе ў інтэрнэт.

“Окей, Гугл, я Аня, мне 12 гадоў, і хлопец прызнаўся мне ў каханні. Што рабіць?”

І Гугл выдасць дзясяткі варыянтаў таго, як можна паводзіць сябе ў такой сітуацыі.


Што хоча атрымаць падлетак, калі прыходзіць да бацькоў з пытаннем або канстатацыяй факту (“Мама/тата, у мяне з’явіўся хлопец, і мы сустракаемся”)? Падлетак хоча пачуць, якія варыянты дзеянняў магчымыя ў дадзеным выпадку, каб з ім падзяліліся досведам. Напрыклад, тата скажа: “А я закахаўся ў 12, аднак мне было сорамна прызнацца, я толькі ў 14 наважыўся да яе падысці”, або многія іншыя версіі.

Падлетку не патрэбныя ацэначныя меркаванні бацькоў, іх асуджэнне або ўхвала. Яму/ёй патрэбнае прыняцце адэкватнага дарослага і мапа, на якой ён/яна зможа распрацаваць уласны маршрут, каб рухацца па ім да сваіх мараў.

Калі ў падлетка не склаліся давяральныя адносіны з бацькамі, вельмі важна абгаварыць з ім, хто яго “персанальны Бэтмэн” (адэкватны дарослы, якому можна давяраць: старэйшы стрыечны брат, трэнер, педагог, псіхолаг і пад.), якому ён расказвае тое, што не можа расказаць больш нікому і да якога можна звярнуцца ў экстранай сітуацыі. Добра, калі бацькі ведаюць, хто з'яўляецца даверанай асобай у іх дзіцяці, аднак пры гэтым не ціснуць псіхалагічна і не спрабуюць умешвацца ў стасункі юнака і яго "персанальнага Бэтмэна". Гэта не дапаможа ўзнавіць давер, а наадварот, толькі павялічыць дыстанцыю паміж бацькамі і падлеткам.


Якія звесткі школьніку неабходна хаваць у інтэрнэце:

●      Дадзеныя пра сям’ю, імя, узрост, школу, адрас, узровень заробку бацькоў, анлайн-плацяжы.

Усё гэта можа быць скарыстанае злодзеямі: ведаючы з сацыяльных сетак густы, звычкі, штодзённы маршрут, ваш або вашага дзіцяці, чалавек з дрэннымі намерамі скарыстаецца гэтым, каб прадставіцца добрым знаёмцам ("Прывітанне, Каця! Я сябар твайго таты. Ты ж любіш катацца на ровары, а твой тата цяпер у камандзіроўцы?") і такім чынам, напрыклад, завабіць дзіця сесці ў машыну.

Чытайце таксама: Як правільна пакінуць лічбавы след – і стаць паспяховым

Усім нам – і дарослым, і дзецям – варта памятаць, што гаджэты – гэта інструмент дасягнення творчых і прафесійных мэтаў, а не толькі забава. І важна, каб падлетак сам браў на сябе адказнасць за сваю бяспеку і будучыню. Каб меў уласную мапу і маршрут, які яму падабаецца. Тады мары здзяйсняюцца, і шлях становіцца больш бяспечным.

Віка Трэнас, budzma.by

Фота - Алесь Любянчук



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип