• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.12.2019 | Маё права

Як стаць шчаслівым

У мае часы, часы позняга Савецкага Cаюза, урокі прафесійнай арыентацыі складаліся з таго, што нас вывозілі на экскурсіі на прадпрыемствы. Мы наведвалі тыпаграфію, швачнае прадпрыемства, хлеба- і машынабудаўнічы завод, фарфоравую і кандытарскую фабрыкі. Гэта было цікава і прышпільна — назіраць за вытворчасцю прадукцыі, якую мы штодня маем у крамах і можам памацаць канчатковы вынік.


Наталля Данілава

Толькі адна бяда — прафесійнай арыентацыі гэта ну аніяк не спрыяла.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» у межах праекта «Маё права» пайшла іншым шляхам. У суботу на базе цэнтра вольнага часу дзяцей і дарослых «ЭкаЖыццё» дзеці маглі паразмаўляць з псіхолагам Наталляй Данілавай, якая дапамагла ім выявіць асаблівасці іх складу розуму. Сустрэча, што вельмі карысна, прайшла ў фармаце «індывідуальных кансультацый».

Чытайце таксама: Як вызначыцца з выбарам прафесіі

Сапраўды, вельмі важна, каб дзеці абіралі прафесію не праз дэманстрацыю вытворчасці, а зыходзячы з уласных інтарэсаў і схільнасцяў. Таму што гэтыя схільнасці закладаюцца яшчэ пры нараджэнні, і з гэтым, па словах Наталлі Данілавай, нічога не паробіш. Менавіта таму людзі падзяляюцца на «фізікаў» і «лірыкаў», «матэматыкаў» і «гуманітарыяў». Гэта залежыць ад таго, якое паўшар’е мозгу ў чалавека працуе лепш — левае ці правае.

Безумоўна, такі падзел — не догма. Чалавека з «творчым» складам розуму можна, калі задацца мэтай, навучыць той жа матэматыцы і дакладным навукам. З часам, калі доўга і цяжка працаваць над сабою, ён можа стаць нават добрым і нават выдатным спецыялістам. Выдатным — але не выбітным. І ўвесь час у яго будзе пачуццё падспуднага дыскамфорту — што ён робіць нешта не тое і займаецца тым, што яму не падабаецца. Як кажуць у народзе, «душа не горнецца».

Чалавек, які займаецца не сваёю справаю, тым, да чаго «душа не горнецца», не будзе атрымліваць задавальнення і асалоды ад сваёй справы. Гэта, безумоўна, будзе адбівацца не толькі на яго паспяховасці ў працы, але і на фізічным самаадчуванні. Таму падлеткам вельмі важна выявіць уласныя схільнасці, якія, можа быць, яшчэ схаваныя ў іх, здольнасці, якія яны самі, можа быць, не вельмі асэнсоўваюць.


Наталля Данілава правяла некалькі тэстаў. Яны, можа быць, і падаліся банальнымі: як адказы на пытанне «Ці любіце вы гуляць у шахматы» альбо «Ці падабаецца вам наведваць новыя мясціны?» Такіх багата ў інтэрнэце. Але рэч у тым, што інтэрпрэтаваць вынікі гэтых тэстаў можа толькі прафесійны псіхолаг, які ведае, як пытанні і адказы дзейнічаюць на людзей, выявіць і патлумачыць «прамежкавыя» вынікі. Усе людзі розныя, а ёсць і амбідэкстары, у якіх абодва паўшар’і мозга працуюць аднолькава інтэнсіўна.

А яшчэ наведнікі і наведніцы гэтай сустрэчы прайшлі тэст на лідарскія схільнасці. Лідарам таксама можа быць не кожны, гэтаму таксама трэба вучыцца. Але здольнасці да гэтага таксама закладаюцца з дзяцінства.


Безумоўна, нельга на аснове тэстаў узяць і сказаць: «Тое дзіця вырасце выбітным фізікам-ядзершчыкам, гэтае будзе геніяльным музыкам, а вось тое — добрым паэтам». Таму што да любой справы трэба мець не толькі схільнасці, але і прыкласці вялікія намаганні, каб дасягнуць вяршыняў у кар’еры альбо прафесійнай дзейнасці. Трэба вельмі шмат вучыцца, рабіць спробы і памылкі, набіваць гузы, аналізаваць свой досвед. Але пры гэтым мне згадваецца фраза з братоў Стругацкіх: «Як можа быць нешчаслівым чалавек, які займаецца любімай справай?»

Чытайце таксама: Як правільна пакінуць лічбавы след – і стаць паспяховым

Урэшце, мы ўсе імкнёмся менавіта да гэтага — быць шчаслівымі. А прафесійная сфера — гэта вялікая частка нашага жыцця. І ад таго, ці будзем мы шчаслівыя ў сваёй працы, залежыць, ці будзем мы шчаслівыя ўвогуле.

Аліна Бялова, budzma.by



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип