7 ліпеня пісьменніцкая дэлегацыя ў складзе Сяргея Законнікава, Васіля Якавенкі і Эдуарда Акуліна з творчым візітам наведала Мядзельшчыну, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыліся чатыры літаратурныя сустрэчы: дзве ў дзіцячым лагеры адпачынку “Зубраня”, а таксама ў санаторыях “Прыазёрны” і “Спадарожнік”.
Сваімі ўражаннямі ад вандроўкі на Нарач падзяліўся Эдуард Акулін: “Нашае падарожжа на Нарач было прымеркаванае да дня народзінаў генія нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы, таму ўсе творчыя сустрэчы адбыліся пад сцягам неўміручай Купалавай паэзіі.
Сяргей Законнікаў уручае прыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Асабліва запамінальна і эмацыйна літаратурнае Купалле прайшло ў дзіцячым лагеры “Зубраня”, у якім узяло ўдзел каля трохсот школьнікаў з усіх куткоў Беларусі, Масквы і Пецярбургу…”
На першым здымку: Сяргей Законнікаў, Васіль Якавенка і Эдуард Акулін.