• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.04.2018 | У краіне Мастацтва

Машэка ці Мытнік? Выстава скульптур, якія можна ўсталяваць у Магілёве (фота)

Выстава скульптуры таленавітага беларускага мастака Андрэя Вараб’ёва адкрылася ў Магілёве ў канцы сакавіка. А днямі сам майстар правёў па ёй экскурсію для жыхароў горада.

Андрэй Вараб’ёў — беларускі скульптар з ліку тых, хто ператварае ўсходнюю ўскраіну ў тыповы еўрапейскі горад (прынамсі ў той галіне, якая тычыцца малых архітэктурных формаў). Дзяўчына каля Палаца гімнастыкі, трубач у Ратушы, львы на мосце на Пушкінскім праспекце, смешны мульцяшны Лёва, які насупраць стадыёна «Спартак» тэлефануе па мабільным тэлефоне маме ў Афрыку, памятны знак «Магілёў — культурная сталіца» ля гарвыканкама — гэта далёка не поўны пералік яго прац. Вараб’ёў з лёгкасцю спраўляецца з дзяржзаказам, ствараючы пры гэтым нешта арыгінальнае і непаўторнае. Многія ідэі для Магілёва пакуль занадта смелыя, але ў выставачнай прасторы мастацкага музея Масленікава выглядаюць арганічна і цікава. Акрамя скульптур, інсталяцыі і эскізных макетаў тут упершыню выстаўленыя яшчэ і фатаграфіі Вараб’ёва, аднак, як ён прызнаецца, галоўнае месца ўсё ж адведзенае скульптурам.

Выстава вельмі сімвалічная для мастака.

— У кожнага чалавека ёсць любімыя прадметы, якімі ён карыстаецца, якія штосьці для яго значаць, штосьці нагадваюць. Гэтая выстава — аповед пра мяне з дапамогай такіх прадметаў, — прызнаецца Вараб’ёў. У сакавіку яму споўнілася 49 гадоў, своеасаблівай квінтэсенцыяй гэтай падзеі стала інсталяцыя «7х7». Мастак расклаў 49 самых важных для яго прадметаў у квадраце 7 на 7. Ніякага ханжаства, усё па-сумленнаму: бутэлька — дык бутэлька, сэкс — значыць кладзём прэзерватыў (які, дарэчы, прымусіў пачырванець некаторых узроставых наведніц выставы).

Сярод прадметаў «7х7» ёсць люстэрка. Мастак распавядае, чаму яно важнае для яго:

— Першы свой аўтапартрэт я стварыў яшчэ ў школе, гледзячы ў люстэрка. Пасля гэтага і вырашыў стаць скульптарам.

Адна з галоўных тэм у яго творчасці — месца мастака ў прасторы. Рэалізуе яе Вараб’ёў з дапамогай аўтапартрэтаў. У скульптурах і макетах выразна прасочваюцца рысы асобы самога мастака, зласліўцы кажуць, што ў працах Вараб’ёва занадта шмат самога Вараб’ёва, але, дзеля справядлівасці, скульптуры гэта зусім не псуе.

Большасць работ прысвечаная каханню. Вараб’ёў паказаў магілёўцам свой праекта моста закаханых — месца, дзе маглі б прызначаць спатканні і сустракацца закаханыя парачкі. Постаць «Пацалунак» ён прапануе ўсталяваць на мосце праз Дубравенку. Мастак прызнаецца: ён думае, як зрабіць, каб побач заўсёды гарэў ліхтар, што працуе на сонечных батарэях.

— Што з вашых праектаў могуць рэалізаваць у горадзе найбліжэйшым часам? — спыталі мы ў мастака.

— Што-небудзь важнае, знакавае для горада. Магчыма, Машэку. Ці, можа, фігуру мытніка са шлагбаўмам каля гасцініцы «Губернская». А вось ці рэалізуюць, гэтага не ведаю, — шчыра прызнаецца ён.

Многія праекты Вараб’ёва настолькі маштабныя, што рэалізаваць іх хутчэй за ўсё і не атрымаецца. Напрыклад, Андрэй распавёў, што хацеў бы стварыць копію «Боінга» з пасажырамі ў натуральную велічыню. Пасажырамі гэтага манумента сталі б рэальныя ахвяры авіякатастрофы — хоць бы ў выглядзе скульптур яны ўсё ж даляцелі б да зямлі.

Пра кожную сваю працу Вараб’ёў распавядае якую-небудзь байку, дзякуючы яго рабоце гарады і гарадскія лакацыі абрастаюць новымі легендамі. У такога простага і сумнага Магілёва з’яўляецца падтэкст і тая гісторыя, якую цікава вывучаць і расказваць.

 

 

Іра Тонева, Іна Мельнікава


Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип