Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Баль у Гомелі, фэсты, прэзентацыя спеўніка, выставы, прэм'ера спектакля, фем-стэндап і беларускія кінапаказы — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!

Гэтымі выходнымі, 12 і 13 жніўня, у Дукорскім маёнтку — свята сярэднявечнай культуры «Задора».
Арганізатары абяцаюць вельмі насычаную праграму! Завітвайце!
У суботу, 12 жніўня, у вёсцы Высокае пад Бярозай пройдзе чарговы, 16-ы экафестываль «Спораўскія сенакосы — 2023». Фестываль прызваны прыцягнуць увагу да праблемы зарастання асаковых балотаў хмызнякамі і да лёсу птушак, якім пагражае знікненне (напрыклад, вяртлявай камышоўкі).
Будуць, як заўсёды, гарачыя спаборніцтвы па ручным сенакашэнні ды мноства іншых забаў.
Тут можна будзе пакаштаваць стравы з бульбы і ўбачыць, як яе вырошчваюць з прабіркі.
У 12.00 пачнецца конкурс на лепшага кухара. Кулінары з розных раёнаў Віцебскай вобласці прыгатуюць дранікі, фры, бульбяную піцу і г.д.
Будзе і пазнавальная частка. Спецыялісты Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі НАН Беларусі раскажуць, як ствараюць новыя сарты і вырошчваюць бульбу з прабіркі.
У праграме таксама дэгустацыя страў з бульбы, канцэрт, чэмпіянат па хуткаснай зборцы спілс-карт, гульні, конкурсы.
А ў канцы будзе дыскатэка.
У суботу, 12 жніўня, на наябрэжнай Сожа адбудзецца баль гамяльчан, прымеркаваны да Дня горада.
У праграме:
шэсце ўдзельнікаў у бальных касцюмах ад гарадскога цэнтра культуры да набярэжнай;
два аддзяленні танцавальнай праграмы;
творчыя нумары і выступы танцавальных клубаў і аб’яднанняў.
Плануецца таксама ўдзел клубаў гісторыка-бытавога, бальнага танца Гомеля і іншых гарадоў Беларусі.
У суботу, 12 жніўня, фем-стэндап клуб імя Зоські Верас ладзіць у Вільні вялікі фем-стэндап! Гэтым разам запрасілі да ўдзелу папярэдніх удзельніц Фем-стэндап клуба імя Зоські Верас. Найгарачэйшыя жартачкі рыхтуюць шэсць стэндаперак з Беларусі, Літвы, Польшы!
Удзельніцы непаўторныя і непрадказальныя, таму чакайце гісторыі пра што заўгодна: ад пераездаў і жыцця ў Беларусі да веганства і няўдалых спатканняў.
13 жніўня беларускі TEAM THEATRE прэзентуе новы спектакль «Час сэканд хэнд» паводле, вядома ж, Святланы Алексіевіч.
За семдзесят з лішнім гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — homo soveticus, піша спадарыня Святлана.
У суботу, 12 жніўня, праект «Tradycyja» запрашае на прэзентацыю спеўніка «Бяседныя песні» у Беластоку.
Удзел бяруць этнамузыкі Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава.
Адмысловыя госці — аўтэнтычны гурт «Каляжанкі» з беларускага Палесся з абрадавымі і пазаабрадавымі, бяседнымі песнямі з вёскі Мачуль і яе ваколіц.
Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.
То прыходзьце слухаць, спяваць ды танчыць!

У суботу, 12 жніўня, на Падляшшы, у Рэспубліцы Біндзюха, адбудзецца фэст PREKUPALLE. Пастаянны лозунг фестывалю: «Музыка — Фільмы — Ежа».
А 18-й гадзіне пачнецца канцэрт, у якім бяруць удзел KURWADZIKI, PAUL GEIGERZAHLER, WANDROUNIK, POMIDOROFF.
Таксама будуць супольныя здымкі кароткага фільма ў краявідах Рэспублікі Біндзюха.
13 жніўня рэжысёр-дакументаліст Максім Швед прыбывае ў Бостан! Вязе з сабой тры фільмы:
зусім свежанькі «Фатограф з Плошчы Пераменаў» — рыхтуйцеся да прэм’еры!
Пасля паказу будзе дыскусія з рэжысёрам — рыхтуйце пытаннечкі!
У нядзелю, 13 жніўня, у беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны адкрываецца выстава «Free Belarus: тры гады салідарнасці беларусаў у Вялікабрытаніі». Падчас адкрыцця адбудзецца і сустрэча з адмысловай госцяй — дырыжоркай «Вольнага хору» Галінай Казіміроўскай!
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў. Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.