Дачка беларускага кнігара і паэта Станіслава Станкевіча памерла ва ўзросце 90 гадоў.
«Сёння ад нас сышла Міраслава Русак, найстарэйшая беларуска Вільні. Беларушчына Міраславу атачала з дзяцінства: яна была дачкою беларускага кнігара Станіслава Станкевіча, які меў кніжную краму зусім непадалёк ад Вострай брамы ў міжваенныя часы. За гэта прыйшлося моцна паплаціцца… Міраслава пра свайго тату (і сваё дзяцінства ў міжваеннай Вільні) напісала кнігу «Лявонава доля», – паведамілі ў Віленскім музеі імя Івана Луцкевіча.
Міраслава на працягу ўсяго свайго жыцця папулярызавала беларускую культуру.
Міраслава Русак з сынамі драматурга Францішка Аляхновіча. Фота з фэйсбука Людвікі Кардзіс
«Спадарыня Міраслава была адной з апошніх вучаніц даваенай пачатковай беларускай школы ў Вільні. Прымала актыўны ўдзел у дзейнасьці беларускіх арганізацый у Вільні. На здымку разам з сынамі Францішка Аляхновіча», – напісала дырэктарка музея Людзвіка Кардзіс.