У межах праекта "Маё права" кампанія "Будзьма беларусамі!" правяла 19 лютага чарговую сустрэчу з экспертам па супрацьдзеянні фэйкам Віталём Каратышом.
Школьнікі і настаўнікі сярэдняй школы аграгарадка Алесіна пабачылі, як за 5 хвілін можна стварыць дублікат любога сайта і што можа адбыцца, калі перайсці па небяспечнай спасылцы.
Таксама абмеркавалі, якія небяспекі могуць чакаць у Сеціве і што рабіць, каб іх пазбегнуць.
Разам з экспертам слухачы распрацавалі і засвоілі своеасаблівы алгарытм дзеянняў, якія дапамогуць не трапіць у он-лайн пастку, якую называюць fake.
Фота - Алесь Любянчук
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!