Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” наладзілі дзве творчыя сустрэчы ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дружба” на Койданаўшчыне 17 ліпеня.
Сваімі ўражаннямі ад выступленняў падзяліўся Эдуард Акулін: “ У летніку “Дружба” сябруюць з беларускім паэтычным словам і песняй. Вось чаму сустрэчы прайшлі дружна і весела. Школьнікі ахвотна ўдзельнічалі ў літаратурных конкурсах. Разам з Леанідам Дранько-Майсюком чыталі вершы, спявалі падчас майго выступлення. Кіраўніцтва летніка запрасіла нас выступіць яшчэ раз у жніўні ў перыяд міжнароднай змены, калі ў “Дружбе” разам з беларускімі школьнікамі будуць адпачываць дзеці з Расіі і Украіны…”
На здымках:
1.Прыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ўручае Э.Акулін.
2.Выступае Леанід Дранько-Майсюк.