• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.11.2019 | Маё права

Як перамагчы кібербулінг. Лічбавая дэтаксікацыя

Галоўнае ў супрацьдзеянні дэструктыўным паводзінам у інтэрнэце — не весціся на правакацыі ды фільтраваць кантэнт. Гэта тычыцца, як ні дзіўна, не толькі дзяцей — найперш абачлівымі ў анлайне трэба быць дарослым. Пра гэта ў нядзелю казалі ў крэатыўнай прасторы «1387» у Бабруйску бацькі, дзеці і эксперты.


Ток-шоў на тэму «Што трэба ведаць пра кібербулінг?» было арганізаванае ў межах праекта «Маё права» кампаніяй «Будзьма беларусамі!». У якасці экспертаў на ёй выступалі педагог і псіхолаг Ілляна Матвіенка і заснавальнік і каардынатар некамерцыйнага праекта па развіцці крытычнага мыслення і супрацьстаяння фэйкам, былы дырэктар «SOS Дзіцячая вёска» ў Бараўлянах Віталь Каратыш. Арганізатары адводзілі на мерапрыемства прыкладна паўтары гадзіны, але абмеркаванне заняло ўдвая больш часу.

Чытайце таксама: Недзіцячая дзіцячая бяспека

Усё таму, што дэструктыўных паводзінаў у інтэрнэце існуе вялікае мноства. Кібербулінг — цкаванне чалавека ў інтэрнэт-прасторы — таксама не вельмі адназначная фармулёўка. Таму што яно можа быць у выглядзе «флэймінгу» — простых абразаў пад фотаздымкамі і допісамі, а можа набываць і формы «кіберастракізму» — даволі вялікай кампаніі па «знішчэнні» чалавека, з адмысловымі сайтамі і рэсурсамі, у якую ўцягваюцца тысячы чалавек. Злачынства ў інтэрнэце можа заключацца ў простым узломе персанальнай старонцы ў сацыяльных сетках, а можа быць больш вытанчаным «кібергрумінгам» — калі нядобрасумленны чалавек «уціраецца ў давер» да будучай ахвяры, а потым просіць яе «не адмовіць у дапамозе» і зрабіць нешта злачыннае альбо кампраметавальнае.


Анастасія Комлік-Ямаціна, вядучая ток-шоў

Большасць з гэтых не вельмі сумленных дзеянняў скіраваныя на дзяцей. Дзеці — найбольш падатлівыя да маніпуляцый і, будзем казаць шчыра, найменш кантраляваныя ў віртуальнай прасторы. Бо бацькі — цалкам лагічна і зразумела — успрымаюць іх старонкі і паводзіны ў інтэрнэце як іх прыватнае жыццё і асабістую прастору. А калі дазнаюцца, што ў дзяцей праблемы, часам бывае ўжо і запозна нешта рабіць.

Таму дыскусія паступова звялася да таго, што рабіць з дзецьмі, якія «завіслі ў віртуале», і як іх абараніць ад сучасных пагрозаў.

Вядома, выпрацаваліся два цалкам супрацьлеглыя падыходы. Першы — увогуле не даваць дзіцяці смартфон і не пускаць яго ў сеціва, пакуль не пасталее і не выпрацуе свой светапогляд і свае спосабы супрацьстаяць кібербулінгу. У больш сталым узросце гэта зрабіць прасцей. І другі падыход — навучаць дзіця паводзінам у інтэрнэце як мага раней, каб яно адчувала сябе ў сеціве як рыба ў вадзе, разумела, што такое «віртуальны свет» і чым ён адрозніваецца ад рэальнага.

Максім Жбанкоў: Забароны ніколі праблему не вырашаюць

Першы шлях для бацькоў, безумоўна, больш прывабны. «Забараніць і не пушчаць» — радыкальнае і найбольш простае выйсце з праблемнай сітуацыі. Але простае — не заўсёды слушнае. Ці будзе «адлучэнне ад інтэрнэту» карыснае для дзіцяці? Па-першае, яно будзе выглядаць «белай варонай» сярод аднагодкаў, што можа прывесці да не «кібер», а проста булінгу — цкавання «ў рэале». Па-другое, дзіця не навучыцца таму, што ўжо ведаюць яго аднагодкі: як ствараць свае старонкі ў тых жа сацсетках, для чаго патрэбны “Ютуб” і што такое мэсэнджары.


Віталь Каратыш

І галоўнае, што падкрэсліў, Віталь Каратыш, — да забароненага заўсёды цягне. Калі «не пушчаць» дзіця ў інтэрнэт дома — яно знойдзе такія магчымасці там, дзе яго менш кантралююць: у школе, у сяброў, у інтэрнэт-кавярнях ці клубах (калі такія яшчэ засталіся). І не факт, што там яму не пакажуць тое, чаго б не хацелі бацькі.

А калі вучыць дзіця «жыць у сеціве», то пакуль ніхто не вынайшаў лепшых парадаў, чым быць для свайго сына ці дачкі аўтарытэтнымі і вартымі даверу бацькамі.

Пра гэта выказалася адна з удзельніц дыскусіі. Яна зазначыла, што ў яе і ў яе дачкі ёсць жалезнае правіла як для звычайных паводзінаў, так і для паводзінаў у інтэрнэце: у любой праблемнай сітуацыі дачка заўсёды знойдзе падтрымку. Магчыма, потым і будуць «разборкі» праз неналежныя паводзіны, але падтрымка — гэта першаснае. «Я дачцэ заўсёды кажу: «У выпадку чаго ты ведаеш, што я вазьму рыдлёўку і дапамагу закапаць труп. А ўжо потым мы будзем разбірацца», — сказала яна. І, па-мойму, гэта слушныя паводзіны маці.

Але што рабіць, калі дзіця ўсё ж трапіла ў сітуацыю цкавання і кібербулінгу? Як дзейнічаць бацькам?


Ілляна Матвіенка

Ілляна Матвіенка зазначыла, што насамрэч ананімнасць у інтэрнэт-прасторы — толькі ўяўная. У 78% выпадкаў ахвяра ведае свайго крыўдзіцеля, і гэтага крыўдзіцеля цалкам можна «суцішыць». Нават радыкальнымі захадамі — звярнуцца ў міліцыю з заявай, што дзіцяці пагражаюць у інтэрнэце ці абражаюць. Вылічыць ІР-адрас крыўдзіцеля не так ўжо і складана. Нават калі крыўдзіцель не дасягнуў узросту прыцягнення да адказнасці, адказваць за кібербулінг будуць яго бацькі, і зусім не ў інтэрнэце. Нездарма ў нашым Адміністрацыйным кодэксе ёсць артыкул за «неналежнае выхаванне дзіцяці».

Пасля такога, напэўна, пакрыўдзіць былую ахвяру не наважыцца ўжо ніхто.

Эфектыўней, вядома, не даводзіць сітуацыю да радыкальных захадаў. Але для гэтага арыентавацца ў папулярных сацсетках павінны самі бацькі.

Чытайце таксама: Як правільна пакінуць лічбавы след – і стаць паспяховым

Ні для кога не сакрэт, што найбольш папулярная і карыстальная сацыяльная сетка ў дзяцей і падлеткаў — «Вконтакте». Калі дзіця пачынаюць цкаваць у гэтай сацсетцы, у нейкай групе ці персанальна, варта рабіць скрыншот абразлівай перапіскі і ціснуць на кнопкі «паскардзіцца мадэратару» ці «паскардзіцца адміністратару». Можа быць, цкаваннем займаецца сам мадэратар суполкі, але адміністрацыя «Вконтакте», як правіла, хутка рэагуе на булінг банам такога удзельніка на розныя тэрміны — ад трох дзён да «назаўсёды». І гэта будзе для крыўдзіцеля даволі балюча — асабліва калі ён даведаецца, што яго ахвяра ператварылася ў паляўнічага.

Іншым разам «кібербулінг» на булінг зусім не падобны. Напрыклад, дзеці ў класе ствараюць у тым жа Viber групы па інтарэсах, а кагосьці туды не клічуць альбо выдаляюць. І чалавек, зразумела, адчувае сябе пакрыўджаным. Тут ужо бацькам трэба тлумачыць, што гэтыя «сітуацыйныя» групы — у асноўным у сэнсе зместу пустыя (часцяком яно так і ёсць). І што дзіця можа знайсці больш «крутыя» і змястоўныя групы ў тым жа Viber.


Прыкладам, аднакласнікі не запрашаюць дзіця ў групу для абмеркавання творчасці нейкага поп-куміра (хай гэта будзе, напрыклад, спявачка IOWA). Але можна падпісацца на афіцыйны паблік IOWA у Viber, ці на канал на YouTube, ці на групу ў сацыяльнай сетцы. І тады, калі нехта скажа дзіцяці «А мы цябе ў групу IOWA не прымем!» — то можна будзе з гонарам адказаць: «Ды хто вы такія? Я з самой IOWA перапісваюся!»

І, вядома, трэба вучыць дзіця бяспечным паводзінам у інтэрнэце. Не ганяцца за «лайкамі» любым спосабам, не дадаваць абы-каго ў сябры, не выкладваць у сеціва асабістую інфармацыю, не дзяліцца кампраметавальнымі фотаздымкамі, не цкаваць іншага аднакласніка і не ўдзельнічаць у такім цкаванні. І ўвогуле, не рабіць там таго, што дзіця не зрабіла б у рэальным жыцці.

То бок варта тлумачыць (і неаднаразова), што інтэрнэт — гэта інструмент. Інструмент па здабыванні дадатковых ведаў, дадатковых кваліфікацый, можа быць, інструмент для забавак. Але ён не месца для жыцця і не з’яўляецца заменнікам «рэалу».

Але ізноў жа, дзіця бярэ прыклад з дарослых. Калі бацькі чытаюць кнігі — у яго ўзнікне цікавасць да кніг. Калі бацькі, прыходзячы з працы, утаропліваюцца ў тэлефон — яно будзе пераймаць іх паводзіны. І калі бацькі самі не прытрымліваюцца правілаў бяспечных і паважлівых паводзінаў у сеціве, наўрад ці яны будуць здольныя навучыць гэтаму сваё дзіця.

Інтэрнэт-бяспека і дзеці: міфы vs рэальнасць

Вядучая ток-шоў Анастасія Комлік-Ямаціна прывяла крыху парадаксальны прыклад: да яе папрасіўся ў сябры нейкі незнаёмец. Калі яна яго спытала, што ў іх агульнага і з якой мэтай ён хоча быць яе сябрам, атрымала адказ: «Не твая справа».

Паглядзіце свой спіс сяброў у сацыяльных сетках: ці шмат з іх вы ведаеце асабіста? І колькі з іх можна аднесці да катэгорыі «не твая справа»? А між іншым, кожны з гэтых людзей мае доступ да вашых дадзеных, допісаў, фота і відэа і можа скарыстаць іх як заўгодна — у тым ліку і для таго, каб уцерціся ў давер да вашага дзіцяці (калі раптам у нейкага прайдзісвета з’явіцца такая мэта).

Не вельмі ўтульна вам зараз стала, праўда?

Аліна Бялова, budzma.by

Фота – Марына Серабракова



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип