• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.04.2017 | Літаратура

Праект MOVABOX прадставіў адноўлены вобраз беларускай літаратуры i ТОП-10 сучасных пiсьменнікаў

28 красавіка сацыяльна-культурны праект кампаніі velcom MOVABOX падвеў вынiкi першага этапа і прадставіў змены ва ўспрыманні беларускай літаратуры ў выглядзе новага графічнага ўвасаблення яе вобразу.

28.04.2017_MovaBox_050

Важным крокам першага этапа праекта стала правядзенне даследавання вобразу сучаснай беларускай літаратуры сярод чытачоў. З гэтай мэтай кампанія velcom правяла два інтэрнет-апытанні: да пачатку рэалізацыі праекта і пасля завяршэння першага этапа. Рэспандэнтам было прапанавана назваць найбольш распаўсюджаныя тэмы, да якіх звяртаюцца ў сваіх кнігах беларускія пісьменнікі і паэты, а таксама ахарактарызаваць тыповага галоўнага героя іх твораў. Поводле вынікаў першага апытання быў створаны вобраз беларускай літаратуры, якi дапоўніўся новымі рысамі па выніках другога даследвання.

28.04.2017_MovaBox_045

Эксперымент дазволіў атрымаць уяўленне аб тым, ці здолелі арганізатары праекта змяніць існуючыя ўяўленні аб беларускай літаратуры. Як сведчаць яго вынікі, MOVABOX даволі адчувальна паўплываў на яе ўспрыманне:

  • значна змяніўся спіс пісьменнікаў, якіх называлі ўдзельнікі апытання. Кожны з чатырох аўтараў, чые творы былі прадстаўлены на тым ці іншым этапе рэалізацыі праекта, ўвайшоў у гэты пералік. Цалкам топ-10 найчасцей узгаданых сучасных беларускіх пісьменнікаў выглядае так:
  1. Альгерд Бахарэвіч;
  2. Андрусь Горват;
  3. Уладзімір Арлоў;
  4. Віктар Марціновіч;
  5. Адам Глобус;
  6. Андрэй Хадановіч;
  7. Віктар Жыбуль;
  8. Людміла Рублеўская;
  9. Наста Кудасава;
  10. Валянцін Акудовіч.
  • сярод галоўных тэм сучасных беларускіх твораў значна большую долю ў параўнанні з папярэднім апытаннем занялі каханне, а таксама праблемы і пытанні, актуальныя для сучаснасці;
  • вобраз беларускай літаратуры значна актуалізаваўся: пры тым, што такія героі, як «просты чалавек», «беларус», «народ» па-ранейшаму складаюць тройку самых папулярных варыянтаў, ўдвая скарацілася ўзгадванне такого вобразу, як «мужык». У пераліку герояў выніковага апытання з’явіўся «чалавек ў пошуку сябе», які ў папярэднім выпадку не фігураваў увогуле;
  • галоўнае дасягненне паекта MOVABOX – на 43% павялічылася колькасць тых, хто хаця б аднойчы чытаў творы прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры.

1. Вобраз сучаснай літаратуры

2. Вобраз сучаснай літаратуры

3. Вобраз сучаснай літаратуры

Яшчэ адным цікавым вынікам апытання стаў той факт, што сярод матываў, якія б маглі падштурхнуць рэспандэнтаў да прачытання твораў беларускай літаратуры, амаль на 20% павялiчылася роля рэкамендацый знаёмых і сяброў. Дапамагчы патэнцыйным чытачам пасябраваць з беларускай кнігай – задача movabot, спецыяльна створанага ў межах праекта MOVABOX чат-бота ў сацыяльнай сетцы Facebook, з якім можна параіцца наконт выбару беларускамоўных твораў. У якасці крыніцы для яго рэкамендацый выступае база анлайн-бібліятэкі беларускіх электронных кніг kniharnia.by.

Вынікі 4-га флайта па кнізе А. Горвата

Вынікі праекта (4-х частак)

«Вобраз сучаснай беларускай літаратуры, на наш погляд, стаў больш жывым і адпаведным рэчаіснасці. А сама беларуская літаратура знайшла шмат новых чытачоў – і, я ўпэўнены, шчырых прыхільнікаў. За шесць месяцаў сайт праекта наведалi амаль 50 тыс. чалавек, больш за 20 тыс. прайшлі тэсты па кнігах і, хацелася б спадзявацца, знайшлі для сябе шмат нечаканага і цікавага ў сучаснай беларускай літаратуры», – адзначыў кіраўнік аддзелу брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч.

28.04.2017_MovaBox_057

Праект MOVABOX створаны з мэтай пазнаёміць шырокую аўдыторыю з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, а таксама прадэманстраваць, што беларускі літаратурны працэс разнастайны і цікавы ў міжнародным кантэксце.

На пряцягу шасці апошніх месяцаў у межах праекта адбылося знаёмства з творамі чатырох разнапланавых аўтараў: ад прыгодніцкага фэнтэзі Людмілы Рублеўскай да авангардысцкіх вершаў Віктара Жыбуля; ад казкі-антыўтопіі аб самавызначэнні ад Альгерда Бахарэвіча да пошуку ўласнага Космасу ў беларускай глыбінцы паводле вопыту Андруся Горвата. У цэнтры ўвагі на кожным з этапаў знаходзіўся ўнікальны набор MOVABOX – кніга і звязаныя з ёю прадметы-артэфакты, з дапамогай якіх не толькі яе змест, але настрой і нават атмасфера раскрываліся больш выразна і аб’ёмна.

Падзеі праекта разгортваліся як у рэальнай, так і ў віртуальнай прасторах. У кавярнях Мінска і яшчэ шасці гарадоў кнігі аўтараў-удзельнікаў і іншых беларускіх пісьменнікаў можна было знайсці ў спецыяльных скрынях для беларускамоўнага буккросінгу. А наведвальнікі сайта movabox.by мелі магчымасць прайсці тэст па кожнаму з чатырох прапанаваных твораў і выіграць свой уласны MOVABOX ці нават сустрэчу з яго аўтарам ў якасці нечаканага, але прыемнага дадатку.

У блiжэйшы час праект MOVABOX працягне сваё існаванне ў фармаце беларускамоўнага буккросінгу ў 7 гарадах Беларусi, які карыстаецца значнай цікавасцю з боку аўдыторыі, а таксама ў выглядзе movabot.

28.04.2017_MovaBox_140

******

Аўтары-ўдзельнікі MOVABOX – аб ўражаннях ад праекта:

Людміла Рублеўская, аўтар цыкла раманаў аб прыгодах Пранціша Вырвіча:

«Вельмі прыемна, што з’яўляюцца такія незвычайныя праекты, як MOVABOX – каб створаныя пісьменнікамі незвычайныя прыгоды і героі жылі так, як нам, аўтарам, таго хацелася б: не на паперы, а ў сэрцах чытачоў».

Альгерд Бахарэвіч, аўтар рамана «Дзеці Аліндаркі»:

«Праект MOVABOX яшчэ раз засведчыў, што сучасная беларуская літаратура, разнастайная, актуальная і цікавая для шырокага кола чытачоў – не міф і не ўтопія. Гэта рэальнасць, якую мы дзякуючы гэтаму праекту ствараем разам».

Віктар Жыбуль, аўтар паэтычнага зборнiка «Дзяцел i дупло»:

«Шкада, калі штампы і стэрэатыпы перашкаджаюць успрымаць нешта вартае ўспрымання такім, якое яно ёсць на самой справе. Дзякуючы праекту MOVABOX часткі такіх штампаў ў дачыненні да беларускай літаратуры атрымалася пазбавіцца, і ў гэтым я бачу яго найбольшую каштоўнасць».

Андрусь Горват, аўтар дзённіка «Радзіва «Прудок».

«Каб нешта атрымалася добра, трэба прапусціць ідэю праз самае сэрца, даць ей пусціць у ім карані і паспець. Менавіта так адбылося з праектам MOVABOX, які сёння збірае надзвычай добры ўраджай».

Глядзіце таксама:

Людміла Рублеўская запрасіла пераможцу MOVABOX на рандэву

“Сустрэлася з Бахарэвічам. Атрымала MOVABOX”

Хуліганскі набор для пераможцы трэцяга этапу MOVABOX

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип