• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.12.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Біятлон, конны спорт і медавуха”. Чым можа прыцягваць Наваградак акрамя Замкавай гары і Міцкевіча

Як зрабіць з першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага турыстычную цукерку? Чаго дагэтуль не хапае гораду для паломніцтва турыстаў? Свае парады і прапановы выказалі эксперты і неабыякавыя жыхары падчас афлайнавага ток-шоў “Турызм у Наваградку: як развіваць эфектыўна?”, якое зладзілі грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA ў межах акцыі “Разам да справы!”

Толькі за апошнія 11 месяцаў Наваградак наведалі 66,5 тысяч турыстаў, з якіх амаль 23 тысячы — замежнікі, паведаміла загадчыца ддзела турызму Наваградскага райвыканкама, Кацярына Ківач. Турыстычны патэнцыял горада аспрэчыць цяжка, але як развіць тут турызм, для многіх дагэтуль балючае пытанне. У межах афлайнавага ток-шоў “Турызм у Наваградку: як развіваць эфектыўна?” у гасціннай карціннай галерэі Кастуся Качана сабраліся ініцыятыўныя жыхары, прадпрымальнікі, работнікі ўстановаў культуры і турызму, каб разам з экспертамі знайсці спосабы паспяховага развіцця рэгіёна.

Крок 1. Затрымаць турыстаў у горадзе

На жаль, Наваградчына дагэтуль застаецца рэгіёнам выключна экскурсійнага турызму, зазначыў старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, які першым са спікераў выступіў на сустрэчы. Антон Астаповіч адначасова кіруе фірмай “Куфэрак падарожжаў”, таму з уласнага досведу падзяліўся думкамі пра недахопы турызму ў рэгіёне.

“Прыязджаюць экскурсіі, паглядзелі аб’екты і з’ехалі. А трэба ствараць стратэгію, каб экскурсія прыехала і засталася тут на 2-3 дні. Прынцып турызму — гэта не паглядзець аб’екты, а ў першую чаргу эканоміка. Турысты прыехалі, і яны павінныя пакінуць грошы ў гэтым рэгіёне. Я важу аўтобусы і дагэтуль праблемай застаецца, дзе пасяліць экскурсію, куды звадзіць людзей у прыбіральню. Таксама адсутнічаюць уладкаваныя стаянкі для пікнікоў”, — кажа эксперт.

Антон Астаповіч

Антон Астаповіч

На пытанне размяшчэння турыстаў з залы адразу адказала адна з удзельніц мерапрыемства, архітэктар Таццяна Капытка, якая распавяла, што ў 2019 годзе ў Наваградку будзе ўводзіцца ў эксплуатацыю новы гатэль на 56 месцаў. Гэта прыватны бізнес, у якім будзе канферэнц-зала, трэнажорная зала і ўся неабходная інфраструктура, каб турыст мог прыехаць і спыніцца ў горадзе. Кацярына Ківач пры гэтым дадала, што на вуліцы Паштовай у наступным годзе адкрыецца хостэл. Апроч таго, было прынятае рашэнне аб выстаўленні на аўкцыён будынка былога гатэля “Навагрудак”. “Гэты аб’ект прадаецца, і мы спадзяемся, што інвестар знойдзецца і што ў горадзе з’явіцца яшчэ адзін сродак размяшчэння турыстаў”, — зазначыла Кацярына Ківач.

Крок 2. Падзейны турызм і інфармацыйная падтрымка

Юлія Каляда

Юлія Каляда

Сваімі парадамі на сустрэчы падзялілася таксама дырэктарка ГА “Велагродна”, сябра грамадскай рады па развіцці турызму Гарадзенскага гарвыканкама Юлія Каляда.

“Я сама з Горадні, аднак у мяне асаблівыя стасункі з Наваградкам. Тут жывуць мае бацькі, бабулі і дзядулі. Таму я буду казаць пра горад, які ведаю не толькі праз інтэрнэт і не толькі па кніжках. Патэнцыял, які я магу прапанаваць, — гэта падзейны і спартыўны турызм. Калі я згадваю, што мяне асабіста ў дзяцінстве чапляла ў Наваградку, то ў галаву адразу прыходзіць: біятлон у спартыўным комплексе “Сялец”, конныя спаборніцтвы, аздараўленчы лагер у Адамполі, куды мае знаёмыя ўлетку адсылаюць дзяцей. Я ведаю, што набірае папулярнасць скандынаўская хадзьба. На мой вялікі жаль, архітэктура ў Наваградку — слабае месца, і яна хутчэй павінная быць прыдаткам да новых трэндаў горада. Гэта магчыма зрабіць, бо Наваградак — моладзевы горад. Тут ёсць тры навучальныя ўстановы. Ёсць моладзь, якая заўсёды прыўносіць свежыя ідэі. На жаль, у нашых навучальных установах моладзь жыве ўнутры, не выходзячы далей за актавую залу і кабінеты. Але сярод іх можна заўсёды праводзіць конкурсы, у тым ліку на турыстычную тэматыку, каб яны таксама прапанавалі нейкія ідэі”, — кажа Юлія Каляда.

Апроч таго спікер заўважыла, што ўсе віды турызму павінныя быць лепш інфармацыйна прапрацаваныя.

“Сёння, калі загугліць “Наваградак”, то пашукавік нам выдасць у асноўным сцены Замкавай гары або Міцкевіча. І калі глядзець фота, то збольшага там проста будынкі. Аднак вельмі хочацца бачыць на здымках людзей, падзеі. Калі нават у сацсетцы “Укантакце” ў пашукавіку тое самае ўбіць, мы атрымліваем цалкам іншы вынік. І мотапрабегі, і велапрабегі. Ёсць шмат мерапрыемстваў, якія нябачныя. Таму павінен рабіцца большы акцэнт на анансаванні падзеяў. Бо турыст — гэта не толькі замежнік. Нават сярод маіх знаёмых ёсць людзі, якія ніколі не былі ў Наваградку, і яны пытаюцца, што глядзець. Сцены? Я іх у інтэрнэце паглядзеў. Патрэбныя цікавыя падзеі і іх анонсы усюль, дзе толькі магчыма”, — кажа Юлія Каляда.

У сваю чаргу інфармацыйную падтрымку прапанавала арганізатарка мерапрыемства, каардынатарка грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Святлана Чакушка.

Святлана Чакушка

Святлана Чакушка

Крок 3. Пошук рэгіянальных брэндаў

Як выказаўся трэці спікер на сустрэчы, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Зміцер Сурскі, вельмі важна таксама развіваць маленькія ініцыятывы, адметныя ў рэгіёне.

Зміцер Сурскі

“Трэба не толькі ствараць манументы і помнікі, можна быць цікавым і чалавечымі адметнасцямі. Прасоўваць прыватныя музеі і калекцыі, асобных майстроў і рамеснікаў, проста людзей, якія могуць цікава распавядаць гісторыю горада, людзей, якія памятаюць даўніну. Патрэбныя рэгіянальныя фестывалі, рыцарскія турніры. Чаго не хапае Наваградку? Не хапае старадаўнасці, бо ўсё пафарбаванае, і будынкі выглядаюць лялечнымі. Горад мае цудоўную гісторыю, а ўсё выглядае як тэатральная дэкарацыя. Па-другое, усё акружанае гэтымі платамі жудаснымі, аграгламурнымі. Давайце зробім конкурс для дызайнераў, для студэнтаў на найлепшы плот”, — кажа дызайнер.

У якасці рэгіянальнай адметнасці і мінібрэнду Антон Астаповіч прапанаваў больш рэкламаваць наваградскія медавуху і сідр, якія разліваюць у краме мясцовага піўзавода. Адзін з прысутных краязнаўцаў прапанаваў аднавіць даўнюю чыгунку, якая ішла паміж Наваградкам і Любчай. Апроч таго, падалі прапановы зрабіць большы акцэнт на яўрэйскай гісторыі горада, каб прыцягваць турыстаў з Ізраіля. Кацярына Ківач дадала, што іх аддзел адкрыты да новых прапановаў і ў выпадку ідэй і пытанняў, хоць не заўсёды, можа прадставіць фінансавую падтрымку, дапамагчы парадамі ды кансультацыяй.

Зміцер Бартосік

P.S. Вядомы наваградскі гісторык Мікола Мікалаеў, які не змог прысутнічаць на ток-шоў, напісаў : “Пасля 40 гадоў пражывання ў Расіі Мікола Нікалаеў прыйшоў да высновы: рускаму турысту на Беларусі цікавае не тое, “што як у нас”, а тое, чаго ў Расіі няма. Цікавіць беларуская культура. Калі замест беларускай культуры ён сустракае русіфікаваны “савок” — гэта нецікава, больш не паедзе, іншым не парадзіць. Таму каб быць турыстычна прывабнымі — будуйце сваё простае беларускае жыццё і гэтым будзеце цікавымі для іншых!”

Кася Ляўдацкая


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип